Штанге назваў гульцоў на матчы супраць Гандураса і Паўднёвай Карэі
11.05.2010 11:36
—
Новости Спорта
|
Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Бернд Штанге назваў імёны гульцоў, выкліканых на збор у Аўстрыю для ўдзелу ў таварыскіх матчах супраць Гандураса (27 мая, Філах) і Паўднёвай Карэі (30 мая, Куфштайн), якія рыхтуюцца да чэмпіянату свету ў Паўднёвай Афрыцы.
Паводле паведамлення прэс‑службы Беларускай федэрацыі футбола, у спіс увайшлі: варатары — Юрый Жаўноў («Зеніт», Расія), Антон Амельчанка ( «Растоў», Расія), Сяргей Верамко (БАТЭ); абаронцы — Ігар Шытаў, Сяргей Сасноўскі, Аляксандр Юрэвіч, Максім Бардачоў (усе — БАТЭ), Дзмітрый Верхаўцоў («Нафтан»), Дзмітрый Лянцэвіч («Багеміянс», Чэхія), Дзмітрый Молаш («Сібір», Расія), Сяргей Амельянчук («Церак», Расія), Аляксандр Мартыновіч («Дынама» Мн); паўабаронцы — Ян Тыгараў («Металург», Запарожжа, Украіна), Аляксандр Кульчый («Растоў»), Аляксандр Глеб («Штутгарт», Германія), Антон Пуціла, Сяргей Кісляк (абодва — «Дынама» Мн), Вячаслаў Глеб («Шэньчжэнь Рубі», Кітай), Сяргей Крывец («Лех», Польшча); форварды — Віталь Кутузаў («Бары», Італія), Віталь Радзівонаў (БАТЭ), Сяргей Карніленка («Том», Расія). У рэйтынгу ФІФА Гандурас займае 40‑е месца, Паўднёвая Карэя — 47‑е, Беларусь — 81‑е. Зборная Швецыі, з якой беларусы згуляюць 2 чэрвеня ў Мінску, знаходзіцца на 37‑м радку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Бернд Штанге назваў імёны гульцоў, выкліканых на збор у Аўстрыю для ўдзелу ў таварыскіх матчах супраць Гандураса (27 мая,... |
|