Гол Сяргея Крыўца вывеў «Лех» на першае месца ў чэмпіянаце Польшчы. 21.by

Гол Сяргея Крыўца вывеў «Лех» на першае месца ў чэмпіянаце Польшчы

11.05.2010 23:50 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

11 мая змяніўся лідэр у чэмпіянаце Польшчы па футболе (экстраліга).

Лідэр сезона кракаўская «Вісла» ў матчы-дэрбі згуляла ўнічыю з «Краковіяй» (1:1),

а познанскі «Лех» вырваў перамогу ў хожуўскага «Руха» - 2:1.

Прычым «Рух» спачатку павёў у ліку, потым Роберт Левандоўскі на 69-й хвіліне зраўняў лік,

а на 2-й дададзенай хвіліне другога тайма беларус Сяргей Крывец прынёс перамогу «Леху».

Клуб выйшаў на першае месца з 62 баламі. У «Віслы» -- 61. Апошні тур пройдзе 15 мая.

«Лех» згуляе дома з «Заглембе», а «Вісла» - з «Одрай». Пачатак матчаў а 18-й паводле беларускага часу.

Апошні раз «Лех» быў чэмпіёнам Польшчы ў 1993 годзе. У мінулым сезоне фінішаваў 3-м.

***

Найлепшы гулец чэмпіянату Беларусі 2009 года Сяргей Крывец прыйшоў у «Лех» з БАТЭ ў снежні, тады яго новы клуб пасля 16 тураў ішоў на 4-м месцы, на восем балаў адстаючы ад «Віслы».

Крывец у 12 матчах за «Лех» забіў тры галы.


АГ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 мая змяніўся лідэр у чэмпіянаце Польшчы па футболе (экстраліга). Лідэр сезона кракаўская «Вісла» ў матчы-дэрбі згуляла ўнічыю з «Краковіяй» (1:1), а познанскі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика