Euro‑2016 пройдзе ў Францыі. 21.by

Euro‑2016 пройдзе ў Францыі

28.05.2010 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чэмпіянат Еўропы па футболе 2016 года пройдзе ў Францыі. Такую пастанову ў пятніцу прыняў на сваім пасяджэнні ў Жэневе УЕФА.

Заяўку Францыі прэзентавалі прэзідэнт краіны Нікаля Сарказі і двухразовы ўладальнік «Залатога мяча» Зінедзін Зідан, паведамляе Спорт-Экспресс.

Менавіта ў Францыі прайшоў першы ў гісторыі розыгрыш Кубка Еўропы, перамогу на якім атрымала зборная СССР (1960), другі раз Францыя была гаспадыняй кантынентальнага першынства ў 1984 г., і яе зборная тады стала пераможцам.

Супернікамі Францыі за права правесці Euro‑2016 былі Турцыя, за якую ў Жэневе агітаваў прэзідэнт Абдула Гюль, і Італія.

Адзначым таксама, што ў 2016 годзе ў фінальнай стадыі чэмпіяната Еўропы упершыню ў гісторыі выступяць 24 зборныя, а не 16, як гэта было з 1996 года. Гульні пройдуць у дзевяці гарадах, якія выберуць з 12 прэтэндэнтаў: Парыжа, Ланса, Сэн‑Дэні, Ліля, Бардо, Ніццы, Тулузы, Марсэля, Ліёна, Страсбурга, Сэнт‑Эцьена і Нансі.

Чэмпіянат Еўропы па футболе 2012 года пройдзе ў Польшчы і ва Украіне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чэмпіянат Еўропы па футболе 2016 года пройдзе ў Францыі. Такую пастанову ў пятніцу прыняў на сваім пасяджэнні ў Жэневе УЕФА.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика