Англія – ЗША – 1:1
13.06.2010 09:58
—
Новости Спорта
|
Удар па варотах Англіі на 40-й хвіліне нанёс Клінт Дэмпсі, Грын нібыта зафіксаваў мяч – Дэмпсі нават павярнуўся спіной да брамы брытанцаў і рушыў у бок цэнтра поля (момант жа нібы мінуў) – але праз імгненне галкіпер «Уэст Хэма» выпусціў мяч з рук і той закаціўся ў вароты. *** Сёння, 13 чэрвеня, у гэтай жа групе «С» згуляюць зборныя Алжыра – каманда з выхадам на чэмпіянат свету аб"яднала краіну, што стаяла на парозе грамадзянскай вайны – і Славеніі, якая выбіла з плей-оф Расію. Пачатак трансляцыі на канале «Лад» у 14:25. Потым у бой уступяць зборныя, што гуляюць у групе «D»: Сербія – Гана (17:00). За сербаў, дарэчы, выступае самы высокі гулец чэмпіянату – форвард Нікола Жыгіч. А ганцаў (ганчанаў? :) трэніруе трэнер-серб. Вечарам – Нямеччына – Аўстралія (21:25 – БТ). А заўтра, у панядзелак, суперматч Галандыя – Данія (14:30). І хай зайздросцяць тым, хто мае на працы тэлевізар!nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На выдатны рывок-гол Стывэна Джэрарда на 4-й хвіліне сустрэчы, амерыканцы адказалі ... голам у свае вароты брамніка англічан Роберта Грына.
|
|