«Аранжавыя» ў паўфінале. 21.by

«Аранжавыя» ў паўфінале

02.07.2010 19:08 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вызначыўся першы паўфіналіст чэмпіянату свету па футболе. Сустракаліся зборныя Бразіліі і Галандыі.

«Пентакампіёны» (пяціразовыя чэмпіёны свету) першымі змаглі забіць. Ужо на 10‑ай хвіліне адзначыўся Рабіньё.

Бразільцы і надалей кантралявалі хаду паядынку. Галандцы толькі час ад часу агрызаліся.

Але на 53‑яй хвіліне Снайдэр навешваў у штрафную, ніхто з галандцаў не адгукнуўся на перадачу. Мяч чыркнуў па галаве абаронцы бразільцаў, ад якой і адскочыў у вароты.

А яшчэ праз 15 хвілін усё той жа Снайдэр вывеў «аранжавых» наперад. У бразільцаў часта сталі адмаўляць нервы. Так да чырвонай карткі дагуляўся Мело.

У апошнія хвіліны гульня была адкрытай і досыць вясёлай. Але галявых удараў больш не было. Галандыя перамагла 2:1.

У паўфінале Галандыю будзе чакаць пераможца пары Уругвай — Гана. Пачатак сёння а 21:30.

А заўтра ў чвэрцьфіналах сыграюць Германія — Аргенціна (17:00), Іспанія — Парагвай (21:30).


ЗП

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вызначыўся першы паўфіналіст чэмпіянату свету па футболе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика