Viva España!
12.07.2010 10:49
—
Новости Спорта
|
У фінальнай сустрэчы супернікам іспанцаў была каманда Галандыі. І тыя, і другія сусветнае першынства не выйгравалі ні разу. Таму ў Ёханесбургу непазбежна павінен быў стаць вядомы восьмы чэмпіён свету. Галандцы прайшлі турнір без ніводнага паражэння і нічыёй. Шэсць перамог у шасці матчах. А вось пірынейцы ў першай гульні саступілі швейцарцам. А ў плэф‑оф атрымалі тры перамогі запар з мінімальным лікам 1:0. Яшчэ не было такога, каб каманда, што прайграе ў першай сустрэчы, выйгравала першынства. Гульню даверылі абслугоўваць англічаніну Ховарду Уэбу. І трэба заўважыць, што ён стаў адным з найбольш заўважных персанажаў сустрэчы. Матч быў насамрэч вельмі грубым. І тут найперш пастараліся галандцы. Яны фалілі вельмі шмат, як для фінальнага паядынка. Уэб паказваў жоўтыя карткі адну за адной. Агулам іх было трынаццаць (восем атрымалі галандцы, пяць — іспанцы).Тэрытарыяльнай перавагай валодалі іспанцы. Але небяспечныя моманты ўзнікалі ў абодвух варот. Але майстэрствам вылучаліся брамнікі — Стэкельург і Касільяс. Асноўны час скончыўся ўнічыю. У дадатковы час галандцы былі ўжо згодныя дацягнуць да серыі пенальці, але іспанцы былі іншага меркавання. За 11 хвілін да фінальнага свістка Уэб выдаляе галандца Хейцінгу, а праз сем хвілін Іньеста прыносіць перамогу іспанцам. Без сумневаў, што гэта самы важны гол у ягоным жыцці.На святочнай цырымоніі ў іспанцаў ужо не заставалася сілаў для радасці. Яны ўсё аддалі для перамогі, і цалкам заслужылі яе. На ўзнагароджванне яны ўжо выйшлі ў загадзя падрыхтаваных майках з зорачкай, як чэмпіёны свету. Яны рыхтаваліся да гэтага выйгрышу. Галандцы ў трэці раз гулялі ў фінале сусветнага чэмпіянату. І трэці раз саступілі. Найлепшым футбалістам першынства нечакана стаў уругваец Дыега Фарлан. А «Залатую буцу» найлепшага бамбардзіра атрымаў немец Томас Мюлер.Бывай, Паўднёва‑Афрыканская Рэспубліка! Праз чатыры гады чарга за Бразіліяй. Зміцер Панкавец Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зборная Іспаніі ўпершыню ў сваёй гісторыі стала чэмпіёнам свету. |
|