Беларускі трансфер года: Аляксандр Глеб перайшоў у «Бірмінгем»
31.08.2010 13:41
—
Новости Спорта
|
Здавалася б, гэтая эпапея з пераходам Глеба не скончыцца ніколі. Яшчэ ўвесну беларус пакінуў стан нямецкага «Штутгарта», пасля чаго вярнуўся ў іспанскую «Барселону», якой належыць па кантракце. Трэнер каталонцам Хасэ Гвардыёла ўсяляк даваў зразумець, што не хоча бачыць Глеба ў складзе сваёй дружыны. Яго не ўключалі нават у заяўкі таварыскіх матчаў. Тым не менш, агент футбаліста працягваў сцвярджаць, што месца Аляксандру толькі ў славутай «Барселоне». Як бы тое ні было, але паведамленні пра новы кантракт Глеба з’яўляліся штотыдзень. Куды яго толькі не сваталі — «Астан Віла», «Фулхэм», «Ліверпуль», «Тотэнхэм», «Мілан», «Баварыя», «Інтэр», «Севілья», «Бешыкташ». У апошні момант усплыў варыянт з партугальскай «Бенфікай». Расійская і Англійская Вікіпедыі нават ужо паспелі напісаць, што беларус перайшоў у гэты клуб. Але ў той самы дзень выплыла інфармацыя, што Саша ў «Бірмінгеме». Позна ўвечары былі ўзгодненыя дэталі кантракту.«Бірмінгем» — гэта не гранд англійскага футболу. Каманда ні разу не была чэмпіёнам краіны. Толькі аднойчы яны выйгравалі Кубак Лігі. Пасля вайны ў Бірмінгеме быў утвораны беларускі эміграцыйны асяродак. Нават дзейнічаў прыход Жыровіцкай Божай Маці ў Бірмінгеме. Што да футбольных справаў, то гэта не адзіная каманда ў горадзе. Прынцыповае значэнне носяць матчы з «Астан Вілай». Пасля трох тураў чэмпіянату Англіі «Бірмінгем» займае шостае месца, маючы пяць пунктаў. Летась каманда заняла дзевятую пазіцыю.«Бірмінгем» — гэта пяты клуб у кар’еры Глеба. Раней ён выступаў за БАТЭ, «Штутгарт», «Арсенал» (Лондан), «Барселону». Падзяліцца навіной:
Зміцер Панкавец Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самы таленавіты беларускі футбаліст зноў перабіраецца на Туманны Альбіён. |
|