Дзевятоўскі жэніцца
09.10.2010 23:09
—
Новости Спорта
|
Адзін з самых зайздросных жаніхоў Беларусі — сярэбраны прызёр Алімпіяды ў Пекіне ў кіданні молата Вадзім Дзевятоўскі — ажэніцца 9 кастрычніка, піша БелТА. Яго абранніцу зваць Вольга, па адукацыі яна юрыст. Маладыя знаёмыя даўно — яны разам вучыліся ва ўніверсітэце і, як прызнаўся Вадзім, жадалі згуляць вяселле адразу пасля Пекінскай алімпіяды. Аднак канфлікт з дысцыплінарнай камісіяй Міжнароднага алімпійскага камітэта, доўгія судовыя цяжбы вымусілі адкласці жаданае вяселле. «Вяселле — гэта найважнейшая падзея ў маім жыцці. Усё маё жыццё звязана са спортам, але прызначэнне чалавека — гэта сям’я, дзеці», — упэўнены алімпіец. Падзяліцца навіной:
Паводле БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзін з самых зайздросных жаніхоў Беларусі — сярэбраны прызёр Алімпіяды ў Пекіне ў кіданні молата Вадзім Дзевятоўскі — ажэніцца 9 кастрычніка, піша... |
|