Источник материала:
Пасля першага тайма ў матчы групавога этапа Лігі Еўропы Шэрыф — БАТЭ лік 0:1.
Гульня праходзіць у Ціраспалі на стадыёне «Шэрыфа».
На 8-й хвіліне мяч забіў Сяргей Сасноўскі пасля вуглавога, пададзенага Рэнанам Брэсанам.
Пасля гола фанаты барысаўскага клуба запалілі ў сектары фаеры, пасля чаго адбылася сур"ёзная сутычка са спецназам. Сутычкі адбываліся і пазней. Некалі беларускіх заўзятараў былі выведзеныя з трыбунаў.
На гульні прысутнічае каля 9 тыс. гледачоў.
На фанацкім сектары заўважаныя мінімум тры бел-чырвона-белыя сцягі, якія суседнічаюць з чырвона-зялёнымі і сіне-жоўтымі клубнымі.