Чэмпіянат свету па хакеі-2014: паглядзець за кулісы
05.11.2010
—
Новости Спорта
|
У 2014 годзе ў Мінску пройдзе чэмпіянат свету па хакеі. І хоць да спартыўнага спаборніцтва яшчэ чатыры гады, журналісты Першага канала ў шапку не спяць. Здымачная група Агенцтва тэленавін паставіла перад сабой задачу наведаць краіны, якія неўзабаве прымуць (альбо ўжо прынялі) у сябе чэмпіянат свету па хакеі. "Пункт адліку" — так гучыць сумесны праект Белтэлерадыёкампаніі, Прэзідэнцкага спартыўнага клуба і Федэрацыі хакея Беларусі. Кожны год тэлегледачам будзе прапанаваны адмысловы фільм пра кожную з краін-арганізатараў — Германію, Славакію, Фінляндыю і Швецыю. Першай стане стужка пра Германію. — Уся работа, якую мы зрабілі, дала нам, па сутнасці, эксклюзіўныя кадры, — прызнаецца "Звяздзе" аўтар праекта "Пункт адліку", вядучы спартыўных навін Першага канала Дзмітрый Анісавец. — Практычна ўсюды перад намі адкрывалі дзверы і давалі зялёнае святло. Гэта дазволіла нам здымаць у распранальнях, кабінеце допінг-кантролю, судзейскіх. Наша здымачная група складалася з 5 чалавек. Цудоўным чынам была арганізавана падрыхтоўчая праца, у якой дапамаглі нашы партнёры — Федэрацыя хакея і Прэзідэнцкі спартыўны клуб. Неабходны матэрыял мы знялі за 25 дзён. Акрамя серый з замежжа, для гледачоў штогод будзе рыхтавацца па адной серыі і пра беларускую сталіцу. Фільм распавядае пра тое, якім чынам ідзе падрыхтоўка Мінска да топ-турніру. У тэлеэфіры Першага канала фільм "У Германію за вопытам" паказалі 30 кастрычніка, другая яго частка — "Позірк за кулісы" — 6 лістапада, "Мінск-2010" гледачы пабачаць 13 лістапада. Ілья ЛАПАТО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 2014 годзе ў Мінску пройдзе чэмпіянат свету па хакеі. І хоць да спартыўнага спаборніцтва яшчэ чатыры гады, журналісты Першага канала ў шапку не спяць. Здымачная...
|
|