БАТЭ выбыў з Кубка Беларусі па футболе. 21.by

БАТЭ выбыў з Кубка Беларусі па футболе

27.11.2010 19:38 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладальнік Кубка Беларусі — 2010 барысаўскі БАТЭ прайграў 27 лістапада на сваім полі ў 1/8 фіналу брэсцкаму «Дынама» — 0:1.

Берасцейцаў, між іншым, узначальвае былы галоўны трэнер БАТЭ Юры Пунтус,

Адзіны мяч у сустрэчы забіў на 17-й хвіліне Мікалай Януш.

БАТЭ гуляў у наступным складзе: Гутар, Юрэвіч, Шытаў (Аляхновіч, 86), Радзькоў, Бардачоў, Ліхтаровіч, Бага, Брэсан (Валадзько, 46), Няхайчык, Скавыш (Паўлаў, 53), Радзівонаў,

Большасць матчаў 1/8 фіналу Кубка Беларусі прайшлі ў верасні, адзін — у кастрычніку.

Пуцёўкі ў вясновы чвэрцьфінал заваявалі: сталічныя «Партызан» і «Мінск», «Гомель», «Нафтан», «Белшына», «Нёман», «Шахцёр». «Партызан», дарэчы, выбыў у першую лігу, а «Гомель» наадварот вярнуўся ў вышэйшую лігу.

Надзвычайнага ў сённяшняй паразе БАТЭ няма.

Ад выніку сённяшняга матча, хутчэй, згубіла мінскае «Дынама».

Нагадаем, што мінчукі фінішавалі ў сезоне-2010 на 4-м месцы, г.зн. па-за еўракубкамі. І цяпер, каб наступным летам выступіць у кваліфікацыйнай стадыі Лігі Еўропы, экс-флагману беларускага футболу неабходна, каб у фінале Кубка Беларусі згулялі салігорскі «Шахцёр» і «Мінск».

2 снежня ў Мінску БАТЭ згуляе з кіеўскім «Дынама» ў матчы групавога турніру Лігі Еўропы. Пачатак гульні — 22:05.

БАТЭ датэрмінова заваяваў пуцёўку ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы, але ў выпадку перамогі над «Дынама» зойме 1-е месца ў групе, што дае выгоды пры лёсаванні плей-оф. Матчы 1/16-й пройдуць 17 і 24 лютага 2011 года.

Кіеўскае «Дынама» сёння, 27 лістапада, выйграла ў 19-м туры чэмпіянату Украіны на сваім полі ў «Севастопаля» — 2:0.

На аднаму мячу забілі гулец зборнай Фінляндыі Раман Яроменка і харват Огнен Вукоевіч. «Дынама» на 10 балаў адстае ад лідара чэмпіянату данецкага «Шахцёра», які свой матч правядзе заўтра. Потым чэмпіянат Украіны бярэ паўзу да сакавіка.

Падзяліцца навіной: 
АГ

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладальнік Кубка Беларусі — 2010 барысаўскі БАТЭ прайграў 27 лістапада на сваім полі ў 1/8 фіналу брэсцкаму «Дынама» — 0:1. Берасцейцаў, між іншым,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика