Як не замерзнуць на матчы БАТЭ — «Дынама» Кіеў
01.12.2010 15:20
—
Новости Спорта
|
На вечар 2 снежня — калі пройдзе гульня групавога турніру Лігі Еўропы БАТЭ — «Дынама» Кіеў — сіноптыкі прагназуюць ад мінус 10 да мінус 13 градусаў марозу. Гульня, нагадаем, пачнецца ў 22:05. Праўда, цягам сутак надвор’е яшчэ можа змяніцца: мароз як узрасці, так і аслабець. Парады медыкаў:Каб бальніцы ў ноч з чацвярга на пятніцу не аказаліся запоўненымі заўзятарамі з сімптомамі абмаражэння, дактары рэкамендуюць: «Не варта рыхтавацца да паходу на стадыён, ужываючы алкагольныя напоі або піва. Не бывае дрэннага надвор’я — бывае дрэнная адзежа. У першую чаргу неабходна ўцяпліць ногі. Калі ёсць валёнкі, не саромейцеся ў іх абуцца.Калі іх няма, то падыйдзе зімовы абутак на футры і вельмі цёплыя шкарпэткі. Не грэбуйце лішняй парай ніжняй бялізны, без яе вам няма чаго рабіць на стадыёне ў такое надвор’е!Не забудзьцеся пра швэдры з высокім каўняром і абавязкова (!) цёплыя шапкі. Таксама паспрабуйце, каб ваш шлях ад хаты да стадыёна атрымаўся як мага больш кароткім, такім чынам менш часу праведзяце на адкрытым паветры».Правільна апранутаму чалавеку, сапраўды, баяцца надвор’я не трэба. Біятлонныя спаборніцтвы, якія збіраюць у Германіі дзясяткі тысяч гледачоў, праводзяцца і пры 20 градусах марозу, а сібіракі за ўлюбёным бэндзі могуць назіраць на адкрытых стадыёнах і пры -30. А нам яшчэ трэба падрыхтаваць сябе і да лютаўскім матчаў у Лізе Еўропы. МатчыПадзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чатыры элементарныя рэчы. |
|