Дома — як у гасцях
07.12.2010
—
Новости Спорта
|
Мінскае "Дынама" скончыла адну з самых няўдалых серый хатніх гульняў у сезоне. У супрацьстаянні з трыма клубамі Усходняй канферэнцыі — новасібірскай "Сібір'ю", хабараўскім "Амурам" і новакузнецкім "Металургам" — беларусы змаглі набраць толькі 3 балы, ні разу не атрымаўшы перамогу ў асноўны час. Па выніках сустрэчы з "Амурам", у мінулы чацвер, галоўны трэнер "зубраў" Марэк Сікора прызнаваў, што ў каманды ёсць праблемы, аднак як іх пераадолець, ён не ведае. Адзін з відавочных сіндромаў — "засуха" лідараў. Джэф Плат не закідвае на працягу 10 матчаў, Максім Спірыдонаў — 8. Матч з "Металургам" паказаў, што да суботы Сікора не змог знайсці панацэю ад дынамаўскай хваробы. Хоць на тое, як трэнер будзе вяртаць якасць гульні каманды, сабралася паглядзець амаль 15 тысяч чалавек — адна з самых вялікіх аўдыторый каманды (і ўсёй лігі) у сезоне. У стартавай дваццаціхвілінцы паядынку каманды стварылі тры патэнцыйна галявыя сітуацыі. На 4-й хвіліне пры гульні ў меншасці Петр Сікора і Андрэй Міхалёў выдатна ўцяклі "два ў аднаго", але завяршальны кідок беларуса быў недакладным. Госці адказалі на 9-й хвіліне атакай "тры ў два" — шайба пасля завяршальнага кідка з выдатнай пазіцыі паляцела міма варот. На 19-й хвіліне ўжо пры гульні ў большасці Канстанцін Глазачоў меў цудоўную магчымасць адкрыць лік, але галкіпер "Кузні" Аляксандр В'юхін здолеў накрыць шайбу. Адкрыць лік у матчы дынамаўцы змаглі ў другім перыядзе — выдатная перадача Варламава з-за варот пад кідок Петрашэка не скончылася голам, але паспяхова згуляў на дабіванні Глазачоў — 1:0. Тым самым Канстанцін яшчэ больш зацвердзіў сваё лідарства ў спісе бамбардзіраў "зубраў" — на яго асабістым рахунку 25 балаў (9 шайбаў і 16 галявых перадач). Пасля гэтага на некаторы час гаспадары змаглі даволі адчувальна прыціснуць "металургаў", але павялічыць лік не атрымалася. Госці змаглі выправіць сітуацыю і перавесці гульню ў адмысловае "баданне" без яскравых галявых момантаў. Больш у "бела-блакітных" закінуць не атрымалася, а вось "Металург" змог зраўняць лік за тры хвіліны да канца асноўнага часу. Кідок Дударава Роберт Эш адбіў, але падаспелы на дабіванне Бумагін перакінуў шайбу ў вароты. Гледачоў чакаў авертайм, шанцы на перамогу ў якім мелі абедзве каманды. Але, як і матчы з "Сібір'ю", дайшло да булітаў. З шасці "хакейных пенальці" галявым аказаўся толькі першы — у выкананні прызнанага майстра булітаў Дзмітрыя Мялешкі. Прычым гол атрымаўся даволі кур'ёзным: В'юхін, здавалася, ужо злавіў шайбу, але "плюхнуўся" на спіну і занёс гульнявы снарад за лінію. З кідкамі астатніх гульцоў галкіперы справіліся найлепшым чынам. У выніку "Дынама", хоць і са скрыпам, але перамагло. Наперадзе ў "бела-блакітных" выязная серыя па маршруце Чарапавец—Казань-Екацярынбург—Ніжнекамск. Першая гульня супраць "Паўночсталі" адбылася ўжо ўчора вечарам пасля падпісання нумара ў друк. Адзначым, што ў гэтае турнэ разам з камандай адправіліся таксама Андрэй Мезін і Ёзаф Штумпел, якія, магчыма, з'явяцца на лёдзе пасля доўгага перапынку. Яўген ВАРАКСА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінскае "Дынама" скончыла адну з самых няўдалых серый хатніх гульняў у сезоне. У супрацьстаянні з трыма клубамі Усходняй канферэнцыі — новасібірскай...
|
|