Памёр вядомы футбольны спецыяліст Аляксандр Гарбылёў
08.12.2010 11:02
—
Новости Спорта
|
На 88-м годзе жыцця 7 снежня памёр вядомы футбольны спецыяліст Аляксандр Гарбылёў, паведаміла Беларуская федэрацыя футбола.
Гарбылёў нарадзіўся 5 чэрвеня 1923 года ў Ленінградзе. Падчас Вялікай Айчыннай вайны быў снайперам на Ленінградскім фронце. Узнагароджаны медалямі "За адвагу", "За баявыя заслугі", трыма Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. З 1962 па 1990 гады працаваў трэнерам, старшым трэнерам, начальнікам футбольнай каманды "Дынама" (Мінск), а таксама на іншых пасадах у фізкультурна-спартыўным таварыстве "Дынама". Шмат гадоў інспектаваў матчы чэмпіянату Беларусі па футболе, набыўшы славу аднаго з самых прынцыповых інспектараў.Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На 88-м годзе жыцця 7 снежня памёр вядомы футбольны спецыяліст Аляксандр Гарбылёў, паведаміла Беларуская федэрацыя футбола. Фота dinamo-minsk.byГарбылёў нарадзіўся 5...
|
|