Грышын і Домрачава -- найлепшыя спартоўцы 2010 года
24.12.2010 13:48
—
Новости Спорта
|
Уладальнік залатога медаля Алімпіяды ў Ванкуверы Аляксей Грышын і бронзавая медалістка Алімпіяды, біятланістка Дар"я Домрачава прызнаныя найлепшымі спартоўцамі 2010 года, паводле традыцыйнага апытання, праведзенага газетай Сёлета апытанне было праведзена ў 52-гі раз, а ўдзел у якім узяў 131 журналіст. Ім прапаноўвалася скласці спіс 10 найлепшых спартоўцаў, а таксама вызначыць найлепшую каманду года сярод гульнявых відаў, найлепшую каманду сярод негульнявых відаў і найлепшага трэнера года. Перамог у апытанні фрыстайліст Аляксей Грышын, які заваяваў залаты медаль Зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы. Ён набраў у суме 1249 балаў. 110 журналістаў паставілі яго на першае месца, 12- на 2-е, 2 -- на 3-е, 3 -- на 4-е, адзін -- на 7-е. Усяго Грышына згадалі 128 журналістаў з 133. Другое месца заняла Дар"я Домрачава, якая заваявала бронзавы медаль у Ванкуверы і папяхова выступае на біятлонных трасах на этапах Кубка свету. У Дар"і -- 1 002 балы (8 першых месцаў, 53 -- другія, 43 - трэція). У дзясятку найлепшых увайшлі: Сяргей Новікаў (біятлон) -- 837 балаў, Сяргей Мартынаў (стральба кулявая) -- 510, Екацярына Карстан (акадэмічнае веславанне) -- 431, Раман Петрушэнка/Вадзім Махнеў (веславанне на байдарках і каноэ) -- 414, Надзея Астапчук (лёгкая атлетыка) -- 334, Вікторыя Азаранка (тэніс) -- 290, Дзяніс Гаража (веславанне на байдарках і каноэ -- 274, Алена Леўчанка (баскетбол) -- 221. Усяго былі названыя імёны 87 спартоўцаў. Найлепшай негульнявой камандай прызнана зборная па веславанні на байдарках і каноэ -- 49 балаў (другое месца ў зборнай па фрыстайле -- 39), гульнявой камандай -- жаночая зборная па баскетболе, якая заваявала 4-е месца на чэмпіянаце свету -- 77 (БАТЭ -- 44), трэнерам -- галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Анатоль Буяльскі -- 45 (Віктар Ганчарэнка -- 32). Падзяліцца навіной:
nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Псводле апытання газеты «Спортивная панорама».
|
|