Зборная Францыі «ўпадабала» Усходнюю Еўропу (футбол)
14.01.2011 00:00
—
Новости Спорта
|
Футбольная зборная Францыі — супернік каманды Беларусі па адборачнай групе «D» да чэмпіянату Еўропы — 2012 — у першай палове года правядзе чатыры таварыскія сустрэчы. 9 лютага на «Стад дэ Франс» падапечныя Ларана Блана згуляюць з Бразіліяй, 29 сакавіка тамсама — з Харватыяй. У пачатку чэрвеня Францыя адправіцца ў турнэ па Ўсходняй Еўропе:пасля адборачнай гульні з беларусамі ў Мінску 3 чэрвеня 6 чэрвеня ў Кіеве французы згуляюць з Украінай, а 9 чэрвеня — у Варшаве з Польшчай, паведамляе Група D: Францыя — 9 (4 гульні), Беларусь — 8 (4), Албанія — 5 (4), Боснія — 4 (3), Румынія — 2 (3), Люксембург — 1 (4). Нагадаем, што 3 верасня ў Парыжы беларусы сенсацыйна выйгралі ў Францыі з лікам 1:0. Свой першы адборачны матч сёлета зборная Беларусі правядзе 26 сакавіка супраць Албаніі ў гасцях. Потым, 3 чэрвеня, гульня з Францыяй у Мінску. Падзяліцца навіной:
АГ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Футбольная зборная Францыі — супернік каманды Беларусі па адборачнай групе «D» да чэмпіянату Еўропы — 2012 — у першай палове года правядзе чатыры таварыскія... |
|