Павел Няхайчык: "Калі прапускаеш такую бязглуздзіцу, крыўдна ўдвая"
19.02.2011
—
Новости Спорта
|
Гулец, які так уразіў галоўнага трэнера "Пары Сен-Жэрмен" Антуана Камбуарэ, пракаментаваў паядынак. — Што скажаш пра вынік матча? — Ён нездавальняючы. Мы маглі выйграць 3:1, а прыйшлося задаволіцца нічыёй. — Французскі клуб чым-небудзь уразіў? — Не. Хутчэй мы не паказалі сваёй гульні, чым французы штосьці прадэманстравалі на полі. Мы разбіралі іх гульню напярэдадні сустрэчы. У прынцыпе, яны так і дзейнічалі. — Чаму БАТЭ не паказала сваёй гульні? — Складана сказаць. Магчыма, таму, што мы трэніруемся ўсяго месяц. — Але БАТЭ прыбавіў у другім тайме... — Трэнер у перапынку зрабіў пэўныя карэкціроўкі, і падказкі, як гуляць, і гэта нам дапамагло. — Чаму Скавыш не забіў пасля твайго паса ў канцы сустрэчы? — Мабыць, я аддаў дрэнную перадачу...Калі аддаеш такі пас і партнёр не забівае, узнікае думка, што лепш было прабіць самому. — А пасля гэтага вы прапусцілі... — Заўсёды непрыемна прапускаць. Але калі прапускаеш такую бязглуздзіцу, то крыўдна ўдвая. — Персанальна ў нічыёй трэба кагосьці вінаваціць? — Вінаваціць трэба ўсіх, хто быў на полі. — Як гулялася ў такое надвор'е? — Нармальна. Было нават цяплей, чым з кіеўскім "Дынама". — Падтрымка трыбун адчувалася? — Вялікі дзякуй тым балельшчыкам, якія не пашкадавалі сябе і прыйшлі на стадыён. Яны ў парадку, а мы, мабыць, не. — Які будзе настрой на гульню ў адказ? — Пажывём — пабачым. Хоць, безумоўна, паедзем у Парыж па перамогу. — Калі б да матча ты сказаў, што будзе нічыя... — ...далі б наганяй. Алена АЎЧЫННІКАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гулец, які так уразіў галоўнага трэнера "Пары Сен-Жэрмен" Антуана Камбуарэ, пракаментаваў паядынак. — Што скажаш пра вынік матча? — Ён нездавальняючы. Мы...
|
|