Аляксандр Кулакоў: "У "Лакаматыва" не атрымалася прайсці нас на адным каньку". 21.by

Аляксандр Кулакоў: "У "Лакаматыва" не атрымалася прайсці нас на адным каньку"

05.03.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння ўвечары мы даведаемся, хто стане пераможцам супрацьстаяння ў 1/8 плэй-оф Кубка Гагарына. Лік у серыі да чатырох перамог стаў роўным — 3:3, і чарговы, апошні матч пройдзе ў Яраслаўлі. За нашага суперніка — яго пляцоўка і спецыфічнае хатняе судзейства, якім нярэдка славіліся матчы рэгулярнага чэмпіянату. За нас — толькі нашы спадзяванні і жаданне працягнуць ці то сон, ці то яву пад назвай плэй-оф.

А днём раней у хатнім матчы наша "Дынама" згуляла самааддана і перамагло — 5:3. У трэці раз наш клуб перайграў "Лакаматыў", зраўняўшы лік у серыі, якая зацягнулася да сямі матчаў. А напачатку плэй-оф у яраслаўскай каманды былі іншыя планы, пра якія ўзгадаў Аляксандр Кулакоў:

— Усе казалі і пісалі пра тое, што "Лакаматыў" павінен быў прайсці "Дынама" на адным каньку. І яны атрымалі сур'ёзны ўдар па самалюбстве. Мы даказалі, што гуляем не горш. У суперніка больш зорак, вось яны і нервуюцца. А нам чаго нервавацца?

І сапраўды, матч паказаў, што перамогу проста так дынамаўцы не аддадуць: ужо ў першым перыядзе было закінута тры шайбы, на якую "Лакаматыў" адказаў адной. У нас вызначыліся Джордан Генры, Андрэй Міхалёў, Даніэль Корса. У другім перыядзе каманды абмяняліся шайбамі ў большасці. А ў трэцім канчатковы лік устанавіў Глазачаў, які падарыў балельшчыкам шайбу, якой папярэднічала неверагодная камбінацыя, разыграная з дапамогай Штумпела і Кулакова — 5:3.

Марэк Сікора пасля матча быў у выдатным настроі:

— Мне здаецца, гэта быў адзін з лепшых матчаў у гэтым сезоне. Было ўсё — кідкі, барацьба, галы, бойкі. Атрымаўся прыемны вечар. Трэці перыяд? Мы рызыкавалі, калі перайшлі на тры звёны, але мы вельмі хацелі выйграць. Пачаў апасацца, калі прапусцілі трэці гол. Але ўсё ж здолелі закінуць пятую, бадай, самую прыгожую шайбу, разыграўшы класную камбінацыю з выдатным завяршэннем. Ці баюся ў Яраслаўлі за судзейства? Не-не, не баюся...

Тут у размову ўключыўся трэнер "Лакаматыва" Уладзімір Вуйтэк:

— А я толькі ўсміхнуся і прамаўчу, бо ўжо заплаціў штраф.

А вось што сказаў пасля матча аўтар нашай першай шайбы, абаронца Джордан Генры:

— Мы хацелі зраўняць лік у серыі дома, дзе нас падтрымліваюць нашы выдатныя балельшчыкі. Пачатак матча атрымаўся ўдалым, мы забілі першымі і захоўвалі перавагу да заканчэння матча. Гульні ў плэй-оф вельмі ўпартыя, мы стараемся вельмі акуратна гуляць у абароне.

— Ваша шайба —экспромт ці хатняя загатоўка?

— Я ўбачыў свабодную прастору ў зоне і вырашыў увайсці, як я гэта неаднойчы рабіў у мінулым сезоне ў Паўночнай Амерыцы, сёлета так атрымлівалася нячаста. Я атрымаў выдатны пас, што аблегчыла мне задачу, і забіў.

— Ці хопіць сіл у "Дынама" выйграць наступны матч?

— Мяркую, так. Абедзве каманды згулялі шэсць матчаў за сем дзён, што на ўсіх уплывае. Але мы можам узарвацца ў сёмай гульні, як гэта часта бывае ў плэй-оф. У нас выдатны персанал — дактары, трэнеры, масажысты. У нас усе здаровыя, так што мы гатовы.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ўвечары мы даведаемся, хто стане пераможцам супрацьстаяння ў 1/8 плэй-оф Кубка Гагарына. Лік у серыі да чатырох перамог стаў роўным — 3:3, і чарговы, апошні матч...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика