БАТЭ замацаваў лідарства, мінскае "Дынама" рэабілітавалася
26.04.2011
—
Новости Спорта
|
Чэмпіянат Беларусі па футболе ўваходзіць у сваё звыклае рэчышча: прэтэндэнты на высокія месцы ў турнірнай табліцы ачкі губляюць на роўным месцы, а БАТЭ тым часам іх набірае. Пасля шостага тура, матчы якога адбыліся ў мінулую суботу, адрыў чэмпіёна склаў 4 ачкі. БАТЭ пасля шасці тураў застаецца адзінай камандай, якая ў ХХІ чэмпіянаце не прайгравала. На гэты раз барысаўчане сустракаліся з геаграфічнымі суседзямі — жодзінскім "Тарпеда". Супернік не з простых, калі меркаваць па папярэдніх турах. Праўда, аслаблены — граза судзейскага корпуса, галоўны трэнер жодзінцаў Сяргей Гурэнка назіраў за матчам з трыбуны з-за чарговай дыскваліфікацыі. У першым тайме БАТЭ выйшаў наперад — гол забіў Марка Сіміч. Пасля ўдару са штрафнога, які выконваў Брэсан, Сіміч зрэзаў мяч у вароты. Для перамогі гэтага аказалася дастаткова: нягледзячы на тое, што ў другой палове гульні супернік нярэдка запіраў БАТЭ на іх палове, лік так і застаўся 1:0. А магілёўскі "Днепр" застаецца адзінай камандай, якая яшчэ не перамагала ў чэмпіянаце. У гэтым туры магілёўцы сустракаліся з мінскім "Дынама". Сталічнаму клубу перамога патрэбная была як паветра: пасля няўдалых апошніх тураў, з галявой засухай, пры тым, што на выпраўленне трэнерскаму штабу Юрый Чыж даў кароткі тэрмін, карацей, "бела-блакітныя" абавязаныя былі рэабілітавацца. Таксама 1:0 (Забелян, 34), і пакаранне Алега Васіленкі пакуль адкладваецца. "Гомель", які ў стартавых турах гучна заявіў пра свае вялікія ў гэтым сезоне амбіцыі, і "Шахцёр", які заяўляе аб іх не першы сезон, хіба што здзівілі публіку тужлівым відовішчам — 0:0. "Віцебск" нечакана выйграў у "Мінска" — 3:1, а для падапечных Віталя Тараканава гэта трэцяе запар паражэнне. "Нёман", які ў двух папярэдніх турах нібы знаходзіўся ў ступары ад стартавага поспеху, нарэшце выдаў перамогу над "Белшынай" 2:0. Зноў не ідуць справы ў брэсцкага "Дынама". У мінулым туры два аўтагалы і пройгрыш БАТЭ, а зараз нічыя (1:1) з "Нафтанам". Юрый Пунтус быў, як заўсёды, эмацыянальным і красамоўным: — Ёсць такі выраз: "Няма фарту — чакай інфаркту". Гэтым можна сёння і абмежавацца. Калі б Хвашчынскі запхнуў мяч у вароты, была б зусім іншыя гульня. Становішча камандаў: БАТЭ — 14 ачкоў, "Белшына" — 10, "Шахцёр" — 10, "Гомель" — 10, "Нёман" — 8, "Нафтан" — 8, "Дынама" (Мн) — 8, "Тарпеда-БелАЗ" — 8, "Віцебск" — 7, "Дынама" (Бр) — 6, "Мінск" — 5, "Днепр" — 2. Алена АЎЧЫННІКАВА. УдакладненнеМатч "Шальке"—"Манчэстэр Юнайтэд" пакажуць на іншым канале Як паведамляе Белтэлерадыёкампанія, прамая трансляцыя паўфінальнага футбольнага матча Лігі чэмпіёнаў УЕФА "Шальке"—"Манчэстэр Юнайтэд", якую планавалася правесці на Першым канале, будзе весці тэлеканал "ЛАД". Трансляцыя пройдзе 26 красавіка ў 21:35. Ілья ЛАПАТО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чэмпіянат Беларусі па футболе ўваходзіць у сваё звыклае рэчышча: прэтэндэнты на высокія месцы ў турнірнай табліцы ачкі губляюць на роўным месцы, а БАТЭ тым часам...
|
|