Падчас сталічнага дэрбі затрымалі каля 200 футбольных фанатаў. 21.by

Падчас сталічнага дэрбі затрымалі каля 200 футбольных фанатаў

11.07.2011 17:17 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падчас сталічнага дэрбі затрымалі каля 200 футбольных фанатаў

Еўрарадыё
У Мінску затрыманыя каля 200 футбольных фанатаў, якія падчас матчу ледзь не ўчынілі масавую бойку. Здарэнне адбылося 10 ліпеня непадалёк ад стадыёна “РЦАП-БДУ”, дзе праходзіла гульня другой лігі паміж “Партызанам-2” і “Дынама-2”.



“Вартаўнік расказаў, што тут біліся і разбілі шкло. Кінулі ў падвоенае вакно шашку. Яна загарэлася, але мы паспелі засыпаць пяском, – прыгадвае ў размове з Еўрарадыё вахцёр ДТСААФ, якое знаходзіцца побач. - Людзей было многа, аўтобусамі вывозілі адсюль. І майкі з іх здымалі, зрывалі і не толькі. Сабралі два вялікія пакеты з майкамі і шашкамі. Тут была цэлая каша”.

Паводле інфармацыі goals.by, у пачатку першага тайма каля 200 фанатаў “Дынама” пакінулі трыбуну і накіраваліся ў бок вуліцы Сямашкі. Там іх чакала яшчэ каля 100-150 фанатаў. Праз некаторы час да іх выйшла каля 70 фанатаў-антыфашыстаў “Партызана”. Міліцыя стрымала варагуючыя бакі. Аднак паміж імі завязалася лаянка, пасля чаго фанаты “Дынама” запалілі фаеры і пачалі кідаць іх у заўзятараў “Партызана”. Адзін з фаераў патрапіў у акно ДТСААФ, а яшчэ адзін прыляцеў да міліцэйскай машыны. Адразу ж у бойку ўмяшаўся спецназ. У сваіх “Гасцявых” фанаты пішуць, што было затрымана і развезена па розных РУУС Мінска каля 200 чалавек.



У Кастрычніцкім РУУС Еўрарадыё пацвердзілі, што да іх прывозілі 40 удзельнікаў бойкі, якіх потым перавезлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Столькі ж чалавек было дастаўлена і ў Фрунзенскае РУУС. Але колькі ўсяго было затрымана і ў якія яшчэ РУУСы дастаўлялі фанатаў, даведацца не ўдалося. У прэс-службе сталічнай міліцыі адзначылі, што пра інцыдэнт ім нічога невядома. Між тым, сёння фанатаў чакаюць суды паводле артыкулу “дробнае хуліганства”.

Нагадаем, 18 чэрвеня аматары “Партызана”, якія з’яўляюцца антыфашыстамі, сарвалі канцэрт, што збіраліся правесці дынамаўскія фаны.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску затрыманыя каля 200 футбольных фанатаў, якія падчас матчу ледзь не ўчынілі масавую бойку. Здарэнне адбылося 10 ліпеня непадалёк ад стадыёна “РЦАП-БДУ”, дзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика