Аляксандра Глеба трэніруе нямецкі рэкардсмен па скачках з шастом. 21.by

Аляксандра Глеба трэніруе нямецкі рэкардсмен па скачках з шастом

09.08.2011 17:42 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандра Глеба трэніруе нямецкі рэкардсмен па скачках з шастом

Еўрарадыё
Беларускі паўабаронца працягвае аднаўляцца пасля траўмы. Рэабілітацыю футбаліст праходзіць у Мюнхене. 2 разы на дзень трэніруецца пад кіраўніцтвам чэмпіёна свету па скачках з шастом Ціма Лобінгера, а раз на дзень паказваецца ў клініцы.

“Я сябе адчуваю добра. І лекар і медыцынскі персанал вельмі задаволеныя тым, як праходзіць узнаўленне. Яны самі не чакалі, што ўсё так будзе. Яны крыху расчараваныя, што я позна пачаў гэты курс. Кажуць, калі б пачаў на месяц раней, то ўжо трэніраваўся б з камандай. Але ў нямецкіх і іспанскіх лекараў розныя погляды”.

Пра далейшыя клубныя перспектывы Глеб не задумваецца – уся ўвага скіраваная на ўзнаўленне. Футбаліст спадзяецца, што ў канцы верасня - пачатку кастрычніка зможа паўнавартасна працаваць з камандай. Але з якой дакладна, пакуль невядома.

“Буду ў Мюнхене да таго часу, пакуль не змагу нармальна бегаць. Рабіць больш складаныя практыкаванні, працаваць з камандай пачну ў клубе. Ёсць больш за палову месяца. Калі нічога не зменіцца, нічога не задаволіць, то яшчэ да аднаго года буду ў “Барселоне”.

Па словах Глеба, канчатковае рашэнне наконт клуба будзе прымацца ў канцы жніўня.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі паўабаронца працягвае аднаўляцца пасля траўмы. Рэабілітацыю футбаліст праходзіць у Мюнхене. 2 разы на дзень трэніруецца пад кіраўніцтвам чэмпіёна свету...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика