У iнтэрв'ю "ПБ" лiдэр груп NRM i "Крамбамбуля" Лявон Вольскi распаведаў аб сваiх адносiнах да спорту:
— Лявон, напачатку вы абмовіліся, што суразмоўца на спартыўную тэматыку з вас не вельмі добры. Мяркую, у дзяцінстве бацька не прызвычаіў да спорту... — Як раз наадварот. Ён быў велмi спартыўным чалавекам, доўгі час займаўся барацьбой, боксам, выдатна плаваў. Апошняе i не дзіўна, калі прыгадаць, што ён дзесяць гадоў служыў на флоце. Хоць чуў i такое, што i маракі не вельмi моцныя плаўцы. Але гэта відавочна быў не наш выпадак: кроль, брас, батэрфляй — усiмi стылямi бацька валодаў i вучыў мяне. Але натуральнае для усіх хлопцаў дзіцячае захапленне спортам на самой справе прайшло бокам. Проста фiзiчна не хапала часу з-за заняткаў у мастацкай школе. Графік быў такі шчыльны, што i на агульнаадукацыйныя урокі не заусёды заставаўся час.
— Ну а як з заўзятарствам? Для вашага пакалення 1965 года нараджэння на эпахальны 1982-гі прыпаў росквіт юнацтва. — О, гэта святое! У той час не ведаю кім трэба было з'яўляцца, каб не цікавіцца нашым футбольным "Дынама". Усе на памяць ведалi склад каманды, хадзiлi на гульні. Бо беларускi клуб на чале табліцы чэмпiянату Саюза i чэмпiён на яго фiнiшы — гэта была для нас падзея ледзь не сусветнага маштабу. А вось з тых часоў маё заўзятарства выяўляе сябе хiба што перыядычнымi усплёскамi цікавасці да хакею цi поспехаў футбольнага БАТЭ на мiжнароднай арэне.
— Прапануй вам намаляваць словамi партрэт беларуса, якiя б там пераважалi назоўнікі акрамя славутай памяркоунасцi? — Вой, гэта вельмi цяжкае пытанне. Мне яго задавалi у час паездкі па Нямеччыне, толькі ў адносiнах да немцаў. Маўляў, якiя б нашы нацыянальныя рысы вы вылучылi? А як гэта зробіш, калi краіна вялікая? I той жа жыхар Баварыi зусiм не падобны на берлінца. I ў нас так: на Палессе адзiн тэмперамент, а на поўначы, у Прыдзвiншчыне — зусім iншы.
Апе пэўныя агульнаментальныя рысы, безумоўна, ёсць. Тая самая памяркоўнасць. Якая, на мой погляд, з'яўляецца проста абаронай ад агрэсiўнага асяроддзя. Дзе апошнія стагоддзi на асобу ішоў перманентна моцны цiск улад — спачатку Расійскай Iмперыi, потым савецкай, а зараз ужо роднай. I чалавек проста замыкаўся у сям’і, робячы яе сваiм светам. Ён не "за", не "супраць". Можа, i супраць, але на класічным кухонным узроўнi, нават калi добра разумее, што вакол адбываецца штосьцi ненатуральнае. Бо усвядомiў: лепш не высоўвацца — адсякуць галаву. Гэта дэзінтэгруе грамадства, але дазваляе выжыць асобе.
У iнтэрв'ю "ПБ" лiдэр груп NRM i "Крамбамбуля" Лявон Вольскi распаведаў аб сваiх адносiнах да спорту: — Лявон, напачатку вы абмовіліся, што суразмоўца на спартыўную...