Зборная паднялася на адзін радок у рэйтынгу ФІФА. 21.by

Зборная паднялася на адзін радок у рэйтынгу ФІФА

25.08.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таварыскі матч з балгарамі, які наша зборная згуляла ў жніўні (1:0 на карысць беларусаў), дазволіў падняцца падапечным Бернда Штанге на адзін радок у рэйтынгу ФІФА. У выніку з 42-й Беларусь перамясцілася на 41-ю прыступку. Сярод 53 еўрапейскіх зборных мы на 24-м месцы, сярод зборных краін былога СССР — на 2-м пасля Расіі (Украіна — 48-я ў рэйтынгу).

Чэмпіёны свету і Еўропы іспанцы страцілі першы радок — цяпер на ім размяшчаецца Галандыя. На трэцім месцы каманда Германіі. У дзясятцы мацнейшых таксама зборныя Англіі, Уругвая, Бразіліі, Італіі, Партугаліі, Аргенціны і Харватыі.

Вызначыліся пяць удзельнікаў групавога раўнда

У аўторак адбылося пяць матчаў у адказ раўнда плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. Загрэбскае "Дынама", "Генк", Апаэль, "Баварыя" і "Вільярэал" прабіліся ў групавую стадыю.

"Вільярэал", які саступіў "Одэнсе" ў першым матчы (0:1), вымушаны быў вырашаць лёс у хатнім матчы, што і зрабіў, разграміўшы дацкі клуб — 3:0. "Баварыя", якая перамагла "Цюрых" у першым матчы (2:0), мела ўсе падставы адчуваць сябе ўпэўнена, і для выхаду ў групу забіла ўсяго адзін мяч — 1:0. Польская "Вісла", якая выйграла першы хатні матч ў кіпрскага "Апаэля"1:0, не здолела на выездзе замацаваць поспех і ўступіла яму з лікам 1:3. Загрэбскае "Дынама" зрабіла выдатны задзел дома ў першым матчы (4:1), але прайграла ў другім шведскаму "Мальме" — 0:2. А вось у пары "Генк" (Бельгія) — "Макабі" (Хайфа) лёс пуцёўкі ў Лігу чэмпіёнаў вызначаўся ў серыі пенальці. У выніку перамог "Генк" — 2:1.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Таварыскі матч з балгарамі, які наша зборная згуляла ў жніўні (1:0 на карысць беларусаў), дазволіў падняцца падапечным Бернда Штанге на адзін радок у рэйтынгу ФІФА. У...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика