Шосты тур запар "Шахцёр" не можа выйграць. 21.by

Шосты тур запар "Шахцёр" не можа выйграць

27.09.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нядзелю ў чэмпіянаце Беларусі па футболе адбыліся пяць матчаў. Адкрываў жа ў пятніцу 26-ы тур паядынак паміж барысаўскім БАТЭ і бабруйскай "Белшынай".

Ужо ў сераду нашаму лідару ў межах Лігі чэмпіёнаў сустракацца з "Барселонай", таму нічога дзіўнага, што ў чэмпіянаце БАТЭ вырашыў зэканоміць сілы. Тым больш што адставанне астатніх каманд ад барысаўскага клуба такое, што можна сабе гэта дазволіць. "Белшына" — БАТЭ — 1:1 (Зубовіч, 46 — Канцавы, 6). БАТЭ застаецца на першым месцы, і адставанне ад найбліжэйшага праследавацеля, "Шахцёра", застаецца камфортным — 11 ачкоў.

А вось "Шахцёру" расслабляцца зараз не час: канкурэнты шчыльна падабраліся да віцэ-чэмпіёна ў турнірнай табліцы. А салігорская каманда адна за адной выдае нічыі. У гэтым туры таксама — 0:0 у паядынку з "Нёманам". Гэта шостая нічыя запар у чэмпіянаце, а калі яшчэ ўзгадаць і кубкавую сустрэчу на мінулым тыдні, то сёмая. Галоўны трэнер Уладзімір Журавель скардзіцца на медыцынскі персанал, бо каманда ператварылася ў лазарэт. Але як бы там ні было, трэнерскаму штабу нешта тэрмінова трэба мяняць у салігорскай дружыне. У наступным туры "Гомель", які адстае на адно ачко, і мінскае "Дынама" (адстае на два) могуць і абысці "Шахцёр".

Тым больш што і "Гомель", і "Дынама" набралі неблагі тэмп і ў туры зноў атрымалі перамогі: "Гомель" над "Мінскам" (1:0), а "Дынама" — над "Дняпром" (4:1). Непрыемны эпізод здарыўся, дарэчы, на стадыёне ў Кунцаўшчыне. Міліцыя была вымушана ўмяшацца ў разборкі паміж мінскімі і магілёўскімі балельшчыкамі. Некалькі "фанатаў" было дастаўлена ў Фрунзенскі РУУС сталіцы.

Вось вынікі астатніх матчаў: "Нафтан" — "Віцебск" — 1:1, "Тарпеда-БелАЗ" — "Дынама" (Брэст) — 1:2. Турнірная табліца пасля 26 тураў выглядае так: 1. БАТЭ — 54 ачкі; 2. "Шахцёр" — 43; 3. "Гомель" — 42; 4. "Дынама" Мн — 41; 5. "Белшына" — 35; 6. "Дынама" Бр — 32; 7. "Тарпеда-БелАЗ" — 32; 8. "Нафтан" — 31; 9. "Мінск" — 29; 10. "Віцебск" — 28; 11. "Нёман" — 25; 12. "Днепр" — 21.

"Дынама" саступіла ЦСКА ў чэмпіянаце КХЛ

У чарговым матчы КХЛ 25 верасня мінскае "Дынама" прайграла ў Маскве ЦСКА — 0:2. Шайбы ў складзе суперніка закінулі Дзмітрый Моня і Сяргей Шырокаў.

Пасля матча галоўны трэнер Марэк Сікора наракаў на акадэмічную гульню і паабяцаў перастаноўкі ў наступным матчы з піцерскім СКА.

— Для таго, каб абыгрываць такія каманды, як ЦСКА, патрэбны іншы настрой, больш жорсткія дзеянні, барацьба на пятаку. Мы згулялі нядрэнна, але занадта акадэмічна. Момантаў было нямала, але мы іх не рэалізавалі. Калі ў пачатку сустрэчы гульцы не настройваюцца, як трэба, перастроіцца потым вельмі складана. Будзем спадзявацца, што гэта паражэнне пойдзе нам на карысць... Магчыма, калі б нас судзілі арбітры па фігурным катанні, мы б перамаглі.

Такім чынам, пасля 7 матчаў мінскае "Дынама" з 11 ачкамі займае чацвёртае месца ў Заходняй канферэнцыі і другое — у дывізіёне Тарасава. У агульнай табліцы наш клуб на чацвёртым месцы сярод 23 клубаў. Але нераскрыты патэнцыял нашай каманды — у рэалізацыі момантаў, калі мы гуляем у большасці. Дынамаўцы пакуль ні разу не закінулі пасля выдалення гульцоў суперніка.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю ў чэмпіянаце Беларусі па футболе адбыліся пяць матчаў. Адкрываў жа ў пятніцу 26-ы тур паядынак паміж барысаўскім БАТЭ і бабруйскай "Белшынай". Ужо ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика