Маладзечанцы перамаглі ў кросе, а віляйчане не прыехалі. 21.by

Маладзечанцы перамаглі ў кросе, а віляйчане не прыехалі

11.10.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З вялікай перавагай каманда Маладзечанскага раёна перамагла ў чэмпіянаце Мінскай вобласці па кросе. А каманда Вілейскага раёна ўпершыню за некалькі гадоў не ўдзельнічала ў спаборніцтвах.

Чэмпіянат па кросе прайшоў 8 кастрычніка ў Мінску.

У сваіх узроставых групах першыя месцы занялі маладзечанцы Алена Траццякова (1000 м), Таццяна Гулецкая (2000 м) і Раман Зянько (4000 м). Вераніка Ваўковіч (2000 м) і Павел Крушынскі (4000 м) сталі сярэбранымі прызёрамі. У Яўгена Ільіча (4000 м) – бронза.

Таццяна Гулецкая.

Каманда Вілейшчыны, якая, зрэшты, не з'яўляецца фаварытам, упершыню за шмат гадоў не з'явілася на спаборніцтвы. Кацярына Грышкевіч з Вілейкі, што выступала асабіста, была трэцяй у бегу на 1000 м.

Спартсмены, якія занялі першыя і другія месцы, увайшлі ў склад зборнай вобласці для ўдзелу ў рэспубліканскім чэмпіянаце, што адбудзецца 22 кастрычніка ў Гродне.

Святлана ЦІШКО.

Фота з архіва rh.by.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З вялікай перавагай каманда Маладзечанскага раёна перамагла ў чэмпіянаце Мінскай вобласці па кросе. А каманда Вілейскага раёна ўпершыню за некалькі гадоў не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика