Вікторыя Азаранка — у паўфінале чэмпіянату свету WTA. 21.by

Вікторыя Азаранка — у паўфінале чэмпіянату свету WTA

29.10.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вікторыя Азаранка, якая выступае на чэмпіянаце свету WTA, пасля другога гульнявога дня нечакана заняла першае месца ў Белай групе і датэрмінова выйшла ў паўфінал. У матчы з адной са сваіх самых нязручных сёлета суперніц, кітаянкай На Лі, беларуска прадэманстравала такі агрэсіўны тэніс, што суперніца так і не змагла прыйсці ў сябе да канца матча — 6:2, 6:2. З такім жа лікам Вікторыя днём раней абыграла аўстралійку Саманту Стосур. Усё гаворыць пра тое, што Віка добра падрыхтавалася да спаборніцтваў.

За два матчы беларуская тэнісістка зарабіла ўжо 485 тысяч долараў. У трэці дзень турніру Вікторыя сустрэлася з францужанкай Марыён Барталі, якая замяніла ў Белай групе расіянку Марыю Шарапаву. Нагадаем, што Азаранка ўжо трэці раз удзельнічае ў чэмпіянаце свету WTA, аднак у паўфінал выйшла ўпершыню.

Алена КРАВЕЦ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вікторыя Азаранка, якая выступае на чэмпіянаце свету WTA, пасля другога гульнявога дня нечакана заняла першае месца ў Белай групе і датэрмінова выйшла ў паўфінал. У...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика