Анатоль Буяльскі адмовіўся ўзначальваць зборную. 21.by

Анатоль Буяльскі адмовіўся ўзначальваць зборную

09.11.2011 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Настаўнік жаночай зборнай па баскетболе Анатоль Буяльскі больш не будзе ўзначальваць галоўную каманду краіны. Трэнер растлумачыў, чым выклікана такое рашэнне:

— Я занадта доўга знаходжуся на гэтай пасадзе, мне неабходны перапынак. І нішто не прымусіць мяне змяніць гэта рашэнне. Магчыма, мой зыход прымусіць некага задумацца. Каманда не заслугоўвае такіх адносін, на мой погляд. Маё развітанне са зборнай пастаянна адцягваюць. Хоць я аб'явіў на трэнерскай радзе, і на выканкаме аб тым, што не планую працягваць працу з галоўнай камандай краіны. Але мне далі некаторы час на роздум. Я ж лічу, што для руху наперад неабходна штосьці мяняць. Кантракт у мяне разлічаны да канца года, гэта значыць, да 31 снежня. На новую атэстацыю ісці не планую.

Нагадаем, што пад кіраўніцтвам Анатоля Буяльскага жаночая нацыянальная каманда ў 2007 годзе стала бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы, у 2008-м заняла 6-е месца на Алімпіядзе ў Пекіне, у 2009-м увайшла ў чацвёрку лепшых камандаў па выніках Еўрабаскета, а праз год спынілася ў кроку ад медалёў чэмпіянату свету. У сёлетнім сезоне дружына Анатоля Буяльскага фінішавала на еўрапейскім першынстве дзявятай.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Настаўнік жаночай зборнай па баскетболе Анатоль Буяльскі больш не будзе ўзначальваць галоўную каманду краіны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика