На турніры па ушу баец з Ашмянаў саступіў мінчаніну. 21.by

На турніры па ушу баец з Ашмянаў саступіў мінчаніну

16.01.2012 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У фінале міжнароднага турніра па ушу сёння, 15 студзеня, баец з Ашмянаў Павел Масальскі саступіў мінчаніну Іллю Варчэню. Каб вызначыць чэмпіёна, спатрэбілася тры раўнды.

Маладзечна, 15 студзеня, зала грэка-рымскай барацьбы, міжнародны турнір па ушу. Ва ўпартай барацьбе ў фінале баец з Ашмянаў Павел Масальскі (чорная экіпіроўка) саступіў мінчаніну Іллю Варчэню. Хлопцы змагаліся ва ўзросце юніёраў (16-17 гадоў) у вагавай катэгорыі 80 кілаграмаў.

Каб вызначыць чэмпіёна, спатрэбілася тры раўнды боя. На жаль, наш Павел не здолеў заваяваць золата і атрымаў толькі сярэбраны медаль.

Першы раўнд ашмянец выйграў. Відавочна не быў ён слабейшым і ў другім раўндзе, але суддзі аддалі перавагу мінчаніну. Для высвятлення адносінаў спатрэбілася трэцяя дзвюххвілінка, у якой сталічны спартсмен, па меркаванні суддзяў, быў мацнейшым.

Усе вынікі спаборніцтваў і відэа з турніра глядзіце пазней на rh.by. На спартыўнай старонцы папяровай версіі "Рэгіянальнай газеты" – у пятніцу, 20 студзеня.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Фота Сяргея ЗЯНЬКО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У фінале міжнароднага турніра па ушу сёння, 15 студзеня, баец з Ашмянаў Павел Масальскі саступіў мінчаніну Іллю Варчэню. Каб вызначыць чэмпіёна, спатрэбілася тры...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика