Спартыўны анонс: лыжы, дзюдо, хакей, валейбол і барацьба. 21.by

Спартыўны анонс: лыжы, дзюдо, хакей, валейбол і барацьба

13.02.2012 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Анонс спаборніцтваў, у якіх у бліжэйшыя выхадныя прымуць удзел спартсмены з нашага рэгіёну, прадставілі для “РГ” спецыялісты аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама.

Валейбол. Папярэднія гульні ў рамках Алімпійскіх дзён моладзі Мінскай вобласці сярод дзяўчат 1996 года нараджэння і малодшых. 18 лютага. Стоўбцы.

Грэка-рымская барацьба. Рэспубліканскі турнір памяці воіна-інтэрнацыяналіста Сяргея Новікава. 17-18 лютага. Маладзечна, спартыўная зала дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы №1 на вуліцы Ясінскага, 21. Пачатак спаборніцтваў у 10 гадзін.

Дзюдо. Рэспубліканскія спаборніцтвы сярод юніёраў у рамках Алімпійскіх дзён моладзі. 18-19 лютага. Маладзечна, спартыўная зала спартыўна-забаўляльнага цэнтра. Пачатак – у 10 гадзін.

Лыжныя гонкі. Фінальныя спаборніцтвы Мінскай вобласці сярод сельскіх жыхароў у рамках абласной спартакіяды. 18-19 лютага. Маладзечна, парк Перамогі. Пачатак – у 11 гадзін.

Хакей. Гульня чэмпіянату Беларусі паміж камандамі Мінскай і Гомельскай абласцей. 19 лютага. Маладзечна, лядовая арэна спартыўна-забаўляльнага цэнтра. Пачатак – у 15 гадзін.

Сяргей ЗЯНЬКО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Анонс спаборніцтваў, у якіх у бліжэйшыя выхадныя прымуць удзел спартсмены з нашага рэгіёну, прадставілі для “РГ” спецыялісты аддзела фізічнай культуры, спорту і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика