БАТЭ зноў перамагае. 21.by

БАТЭ зноў перамагае

03.05.2012 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасля сямі тураў чэмпіёны ўзначальваюць турнірную табліцу чэмпіянату Беларусі па футболе і на бал апярэджваюць ФК "Гомель".

Чарговы паядынак для падапечных Віктара Ганчарэнкі таксама быў нялёгкім. Супрацьстаяў ім на родным стадыёне салігорскі "Шахцёр", які летась заваяваў "серабро" айчыннага першынства і ў гэтым сезоне таксама збіраецца змагацца за ўзнагароды. Упарты матч, дзякуючы трапнаму ўдару Дзмітрыя Мазалеўскага ў першай палове, скончыўся мінімальнай вікторыяй БАТЭ — 1:0.

— У гульні былі два розныя таймы, — адзначыў на прэс-канферэнцыі Віктар Ганчарэнка. — Устаноўкі ўтрымліваць лік не было. Хацелася, каб пасля перапынку гулялі крыху вастрэй. Важна, што ў любым выпадку мы набіраем балы.

Астатнія матчы чарговага тура прынеслі падобныя вынікі: "Мінск" — "Гомель" — 1:2; "Нёман" — "Дынама" — 0:0; "Белшына" — "Нафтан" — 0:0; "Брэст" — "Тарпеда" — 1:0.

Тарас ШЧЫРЫ.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля сямі тураў чэмпіёны ўзначальваюць турнірную табліцу чэмпіянату Беларусі па футболе і на бал апярэджваюць ФК "Гомель".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика