Тры футбалісты і сабака
10.05.2012
—
Новости Спорта
|
Абаронцы футбольнага клуба "Гомель" арыгінальна павіншавалі ветэранаў з Днём Перамогі і пераапрануліся ў вайсковую форму. ФК "Гомель" здаўна вядомы творчым падыходам. Пазалетась у горадзе над Сожам запусцілі "футбольны" тралейбус, а цяпер вось такім чынам, пры падтрымцы Гомельскага абласнога музея вайсковай славы, вырашылі павіншаваць усіх са святам. — Хацелася падрыхтаваць для нашага сайта арыгінальны матэрыял, прысвечаны Дню Перамогі, — тлумачыць "Звяздзе" аўтар ідэі Дзмітрый Крышталёў, прэс-аташэ ФК "Гомель". — І мы паспрабавалі абыграць выраз "Защитники наших рубежей", для чаго запрасілі сфатаграфацца абаронцаў нашай каманды Паўла Яўсеенку, Ігара Кузьмянка і Сяргея Матвейчыка. Усе ахвотна пагадзіліся. Дзякуй футбалістам. Яны прыехалі з гульні,з Брэста, і праз шэсць гадзін ужо фатаграфаваліся. Цікава, што разам з футбалістамі на фоне самаходкі пазіраваў і чатырохногі сябар — паўднёваруская аўчарка. — Узяць удзел у падобнай акцыі нечакана, і для мяне ўдвая прыемна быць абаронцам каманды, — кажа Павел Яўсеенка, які прымерыў гімнасцёрку капітана Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі. — Сам у войску я не служыў, але мае сваякі прайшлі вайну, маюць узнагароды. Спадзяюся, гэтая фотасесія будзе ўспрымацца як віншаванне для тых, хто зрабіў усё магчымае для нашага цяперашняга мірнага існавання. Са святам! Тарас ШЧЫРЫ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абаронцы футбольнага клуба "Гомель" арыгінальна павіншавалі ветэранаў з Днём Перамогі і пераапрануліся ў вайсковую форму.
|
|