Зельвенскія каратысты вярнуліся з Парыжа з перамогай. 21.by

Зельвенскія каратысты вярнуліся з Парыжа з перамогай

13.06.2012 10:56 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зельвенскія каратысты вярнуліся з Парыжа з перамогай

           


Выхаванцы дзіцячага спартыўнага клуба “Фудасін” нядаўна вярнуліся з Парыжа, дзе прымалі ўдзел у IX юнацкім першынстве Еўропы па версіі JKAWF і IV Чэмпіянаце Еўропы сярод ветэранаў JKAWF XY. Гонар нашай краіны ў складзе нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па каратэ адстойвалі выхаванцы клуба Лізавета Копач, Максім Макей, Алег Копач, Кірыл Малімонаў, Андрэй Жыліч і іх трэнер Уладзімір Ламека. Мы папрасілі Уладзіміра Іванавіча падзяліцца ўражаннямі ад выступлення.



–Першынства і Чэмпіянат Еўропы праходзілі на працягу двух дзён у вялікім спарткомплексе Дэ Кубертэна, – расказвае трэнер. – На першынстве выступалі юныя каратысты, на чэмпіянаце – дарослыя. Спаборніцтвы былі даволі напружанымі і відовішчнымі: кожная краіна была прадстаўлена лепшымі спартсменамі. Асноўная барацьба за прызавыя месцы разгарнулася паміж каратыстамі Украіны, Расіі, Чэхіі, Беларусі і Сербіі. Каб трапіць у фінал, кожнаму з іх неабходна было паказаць высокі ўзровень падрыхтоўкі, фізічную і псіхалагічную вытрымку.

Тры ўзнагароды заваяваў наш каратыст Андрэй Жыліч: двойчы ён стаў сярэбраным прызёрам у камандным ката, а таксама бронзавым – у камандным кумітэ. Вельмі парадавала Лізавета Копач. Удзел у такіх вялікіх спаборніцтвах дзяўчынка прымала ўпершыню, таму крыху хвалявалася. Тым не менш, дэбют Лізаветы вельмі ўдалы – яна заваявала бронзавую ўзнагароду першынства. Алег Копач, які таксама ўпершыню выступаў на спаборніцтвах такога высокага міжнароднага ўзроўню, у напружанай фінальнай барацьбе уступіў саперніку толькі 0,1 бала і ў выніку стаў чацвёртым.

Неаднаразовы чэмпіён і прызёр Чэмпіянату Еўропы і свету Максім Макей на гэты раз заваяваў толькі бронзу ў камандным ката. Такая ж узнагарода – у Кірыла Малімонава. Першынства паказала, што перамога лёгка не дастаецца– каб быць на вышыні, неабходны напружаныя трэніроўкі і пастаянныя выступленні.

Пасля заканчэння чэмпіянату нашы спартсмены зрабілі экскурсію па Парыжы. Французская сталіца пакінула незабыўныя ўражанні, а наведаны парк ДыснейЛэнд запомніўся сваімі незвычайнымі казачнымі атракцыёнамі. Уладзімір Ламека выказвае па-дзяку бацькам спартсменаў за дапамогу ў арганізацыі паездкі.

Наперадзе нашых каратыстаў чакаюць рэспубліканскія спаборніцтвы "Закрыццё сезона", якія пройдуць у Мінску 16 чэрвеня. Затым лепшыя каратысты правядуць месяц у спецыялізаваным спартыўным лагеры, дзе будуць не толькі адпачываць, але і ўдасканальваць сваё спартыўнае майстэрства з лепшымі трэнерамі рэспублікі.  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яны прымалі ўдзел у IX юнацкім першынстве Еўропы па версіі JKAWF і IV Чэмпіянаце Еўропы сярод ветэранаў JKAWF XY
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика