АБЗАЦ
16.06.2012
—
Новости Спорта
|
У гэтыя выхадныя (16—17 чэрвеня) у Мядзельскім раёне пройдзе 7-я рэспубліканская выстава-кірмаш народных рамёстваў і промыслаў "Камарова — кола дзён 2012". Арганізатары — Мінскі абласны выканаўчы камітэт, Дэпартамент па прадпрымальніцтве Мінэканомікі, Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт, ТДА "Цэнтр развіцця сельскага прадпрымальніцтва "Камарова". Падчас выставы-кірмашу будуць прадэманстраваны работы рамеснікаў, праведзены майстар-класы па ганчарнай і кавальскай справе, пляценні з лазы, бяросты, саломы. Жанчына з цвіком у галаве звярнулася па дапамогу да медыкаў у Клічаўскім раёне і была шпіталізавана ў раённую бальніцу. Рабочая ТДА "Элефант" 1973 г.н. атрымала траўму на працоўным месцы ў в.Бацэвічы. Папярэдне ўстаноўлена, што цялеснае пашкоджанне па неасцярожнасці з цвіказабіўнога пнеўмапісталета ёй прычыніла мясцовая жыхарка. Праводзіцца праверка. ПОЎНЫ АБЗАЦ У Шатландыі 9-гадовай дзяўчынцы-блогеру забаранілі выкладваць фатаграфіі яе школьных абедаў, якія сталі сусветным хітом у інтэрнэце. Марта Пэйн выкладвала фатаграфіі на сваім вэб-сайце і ставіла адзнаку па 10-бальнай шкале, ацэньваючы, наколькі здаровай з'яўляецца прадстаўленая на іх ежа. Мясцовыя ўлады запатрабавалі ад яе перастаць выкладваць здымкі ў інтэрнэце пасля таго, як выданне Dаіlу Rесоrd апублікавала фота з блога Марты з адным са школьных повараў пад загалоўкам: "Час выганяць тых, хто падае абед у школе". Па словах прадстаўнікоў мясцовых улад, асвятленне блога дзяўчынкі ў прэсе выклікала ў работнікаў школьнай сталовай боязь магчымай страты месца працы.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Шатландыі 9-гадовай дзяўчынцы-блогеру забаранілі выкладваць фатаграфіі яе школьных абедаў, якія сталі сусветным хітом у інтэрнэце. Марта Пэйн выкладвала... |
|