Венгерскi "хамелеон". 21.by

Венгерскi "хамелеон"

03.08.2012 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фота з сайта фк БАТЭ. 

У першым матчы 3 квалiфiкацыйнага раўнда Лiгi чэмпiёнаў БАТЭ згуляў унiчыю з венгерскiм "Дэбрэцэнам"

Калi чуеш па тэлебачаннi рэдкую iнфармацыю пра венгерскi футбол, дык адразу ўзгадваеш пра славутага Феранца Пушкаша, цудоўныя клубы "Феранцвараш", "Уйпешт" цi МТК, слава пра якiя грымела яшчэ пры ўладзе Саветаў. Але часы даўно ўжо змянiлiся, i сярод футбольных лiдараў на дунайскiх берагах цяпер "Дэбрэцэн", якi ў сакавiку адзначыў стагадовы юбiлей. Каманда па еўрапейскiх стандартах сцiплая, але ўжо паспела паўдзельнiчаць i ў групавой стадыi Лiгi чэмпiёнаў.

У гульнявым складнiку да перапынку венгры выглядалi таксама сцiпла, аднак у другiм тайме, нiбы хамелеон, змянiлiся, загулялi вельмi актыўна i забiлi гол на радасць дзясятка балельшчыкаў у гасцявым сектары. Ачуняў, загуляў БАТЭ зноў напрыканцы сустрэчы, калi госцi самi дапамаглi гаспадарам — адправiлi мяч у свае вароты — 1:1.

І калi ў супрацьстаяннi з "Вардарам" нервовая перамога 3:2 давала перад гасцявым паядынкам пэўныя гарантыi i па гульнi, i па характары, дык выезд у Венгрыю крыху палохае сваiм няведаннем. Нягледзячы на гэта, у заўзятараў БАТЭ ёсць добрая прычына для радасцi. Клуб падпiсаў кантракт з Аляксандрам Глебам, шлях якога ў вялiкi футбол пачынаўся менавiта з Барысава, а пасля ўжо былi i Штутгарт, i Лондан, i Барселона. Гледачы вiталi яго стоячы, узнагароджвалi апладысментамi. Ён цалкам пакуль не набраў форму, але стараўся. Было вiдаць: у Аляксандра ў Барысаве вераць. Вераць з надзеяй i ў тое, што з Венгрыi хлопцы вернуцца з вынiковай вiкторыяй. I выходзiць з няпростых сiтуацый БАТЭ ўмее дакладна. Галоўнае — забiць!

Тарас ШЧЫРЫ.

г. Барысаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У першым матчы 3 квалiфiкацыйнага раўнда Лiгi чэмпiёнаў БАТЭ згуляў унiчыю з венгерскiм "Дэбрэцэнам"
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика