Адпусціла.... 21.by

Адпусціла...

03.08.2012 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спецыяльны карэспандэнт "Звязды" перадае з Лондана

Тое, што пасля заваявання беларускай камандай першага медаля агульны настрой на парадак палепшыўся — факт. Бо ўжо праз некалькi гадзiн пасля ўзнагароджвання кiраўнiцтва дэлегацыi арганiзавала ўрачыстую сустрэчу ў гонар Марыны Шкерманковай у мiжнароднай зоне алiмпiйскай вёскi, дзе жывуць спартсмены. Трэба было бачыць твары арганiзатараў i "вiноўнiкаў" гэтай сустрэчы! Шчаслiвыя i радасныя. Што называецца, адпусцiла...

На мiнулых гульнях у Пекiне медальны пачын таксама зрабiлi штангiсты. Пасля чаго ў наш бок пасыпалiся медалi. Амаль два дзясяткi ўзнагарод у самых розных вiдах спорту. Таму хочацца верыць, што цяпер фартуна павернецца да нас тварам. І з'явiцца, напрыклад, у асобе тэнiснай прымы мiжнароднага маштабу Вiкторыi Азаранкi, якая ўчора на цэнтральным корце Уiмблдона ў 1/4 фiналу адзiночнага жаночага разраду гуляла супраць немкi Анжэлiкi Клебер i выйграла ў даволi няпростай барацьбе з лiкам 2:0. Немка — сапернiца даволi сур'ёзная, бо днём раней выбiла з далейшай барацьбы амерыканку Венус Уiльямс. Напярэдаднi ў пары з Максiмам Мiрным першая ракетка свету ўпэўнена перайграла германскi дуэт у складзе Фiлiпа Петчэра i ўсё той жа Анжэлiкi Клебер.

Матч праходзiў не толькi пад гучныя апладысменты шматлiкiх гледачоў, але i пад дзiцячы плач немаўляцi. Ужо каторы дзень на галоўны корт брытанскай сталiцы нехта з заўзятараў прыязджае разам з дзiцем, якое раз-пораз дае пра сябе ведаць. Праўда, на канчатковы вынiк гэта не ўплывае. Спартсмены так ахоплены барацьбой, што не чуюць нi дзiцячых галасоў, нi тэлефонных званкоў некаторых несумленных грамадзян, якiм рэкамендавана на трыбунах выключаць апараты. Праўда, для Вiкторыi Азаранкi перашкодай была толькi Анжэлiка Кербер. Пасля пераможнага матча, якi вывеў мiнчанку ў паўфiнал, дзе яна сустрэнецца з амерыканкай Сiрэнай Уiльямс, Віка з задавальненнем раздавала iнтэрв'ю многiм прадстаўнiкам СМI, у тым лiку i замежных. У размове з беларускiмi журналiстамi яна сказала, што вельмi хацела б сустрэцца з Сiрэнай i ўзяць у яе рэванш за паражэнне на Уімблдоне. Нам застаецца толькi пажадаць поспехаў нашай Вiкторыi.

Учора ж для нашай каманды вельмi актуальным было плаванне, паколькi ў фiнале на 100 м вольным стылем выступала дзейная чэмпiёнка свету Аляксандра Герасiменя. Спаборнiцтвы ў гэтай дысцыплiне завяршылiся амаль апоўначы па беларускiм часе. У гэты ж дзень у фiнальны заплыў з шостым часам прабiлася Кацярына Карстэн, удала стартаваў наш дзюдаiст Яўген Бядуля, атрымаўшы на старце дзве перамогi. А блiжэй да поўначы па мясцовым часе паспрабаваў шчасця беларускi баксёр Мiхаiл Сафар'ян (да 60 кг).

Прыемна, што апошнiм часам беларускi спартыўны дух у Лондане адчуваецца ўсё больш. Чаго варты паядынак нашага баксёра Сяргея Карнеева (вагавая катэгорыя да 91 кг) супраць эквадорца Тораса Касцiльё. Беларус, як бронзавы прызёр апошняга чэмпiянату свету, не пакiнуў сапернiку нiякiх шанцаў, выйграўшы па ачках 21:12. А пасля завяршэння афiцыйнай часткi цырымонii, калi яго руку рэферы матча ўзняў угору, мiнчанiн зрабiў шматлiкiм аматарам бокса паклоны ва ўсе бакi. Трэба меркаваць, што бурныя авацыi "Бе-ла-русь" i гучныя апладысменты дапамогуць Карнееву ў дасягненнi далейшых перамог.

Дарэчы, паездка з баксёрскага рынга для некаторых беларускiх журналiстаў завяршылася вялiкiмi прыгодамi па вiне арганiзатараў Алiмпiяды. Глыбокiм вечарам ад ExCel-цэнтра, дзе праходзяць спаборнiцтвы па многiх вiдах спорту, транспарт перастаў хадзiць. Замест Мiжнароднага прэс-цэнтра мясцовыя валанцёры арганiзавалi паездку вадзiцеля кружнымi шляхамi. З канцавога прыпыначнага пункта давялося некалькi кiламетраў паблукаць пешшу вакол алiмпiйскага стадыёна, дзе палыхае агонь Гульняў. А пасля ўсе журналiсты былi, бы селядцы, пагружаны ў цесны аўтобус i адпраўлены да блiжэйшай станцыi метро — дабiрацца адтуль самастойна. Пазней высветлiлася, што ўся неразбярыха адбылася па адной прычыне. У 17.40 па мясцовым часе алiмпiйскi аўтобус-шатл збiў 30-гадовага веласiпедыста, якi па дарозе ў шпiталь памёр. Не ведаю, колькi часу спатрэбiлася палiцыi на разборкi, аднак з гэтага моманту алiмпiйская траса была закрыта да высвятлення прычын. Ужо ранiцай у iнфармацыйным прэс-цэнтры ўдалося ўдакладнiць, што вiнаватым прызналi вадзiцеля аўтобуса, i ноччу той быў узяты пад варту.

Наколькi ўдалося даведацца, пасля гэтага iнцыдэнту аргкамiтэт правёў дадатковую нараду па бяспецы руху па алiмпiйскiх палосах i патрабаваннi да кiроўцаў значна ўзраслi. Нiчога не зробiш — не толькi ж спартсменам i журналiстам здаваць тэсты на прафпрыдатнасць.

Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ,  Лондан.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тое, што пасля заваявання беларускай камандай першага медаля агульны настрой на парадак палепшыўся — факт. Бо ўжо праз некалькi гадзiн пасля ўзнагароджвання...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика