Марына ШКЕРМАНКОВА, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Лондане па цяжкай атлетыцы: "На памосце я не думала пра медаль". 21.by

Марына ШКЕРМАНКОВА, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Лондане па цяжкай атлетыцы: "На памосце я не думала пра медаль"

03.08.2012 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поспех 22-гадовай спартсменкі з Глыбокага на алімпіядзе ў Лондане стаў, бадай, самай важнай на гэты час падзеяй. Гэты медаль чакалі, да яго ішлі крывёю і потам. Так скажуць потым трэнеры Аляксандр Ганчароў і Віктар Шылай. А яшчэ яна павінна паслужыць прарывам для ўсёй беларускай каманды, якая спадзяецца і верыць, што ўсё у нас будзе добра. Пра гэта сказала і новаспечаная гераіня лонданскага памоста, якая адразу пасля ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання ахвотна падзялілася сваімі ўражаннямі і адказала на пытанні журналістаў.

— Марына, з бронзавым пачынам цябе! Якія думкі наведалі пасля заваявання алімпійскай бронзы?

— Я яшчэ не зусім зразумела, што адбылося. Столькі эмоцый, радасці. Думаю, праз дзень-два адказала б на гэтае пытанне больш асэнсавана.

— Склад саперніц у вагавой катэгорыі да 69 кг быў даволі роўны, што і адлюстравалася ў фінішным пратаколе. Не крыўдна, што не дасталася серабро? Румынка аказалася ўсяго на 200 грамаў лягчэй...

— Ведаеце, пасля таго, як ужо ўсё адбылося, казаць пра тое, што магло б быць, не ў маіх правілах. Я, калі выходжу на памост, стараюся ні пра што не думаць: лягчэй за мяне канкурэнтка ці цяжэй, што будзе, калі яна падыме штангу ці не. Я ведаю свае магчымасці, разлічваю толькі на свае сілы і строга кіруюся трэнерскай расстаноўкай.

— А што ты думала, калі выходзіла на памост, калі залежала: быць ці не быць медалю?

— Не паверыце, але ў гэты час пра медаль я не думала. Усе мае думкі былі скіраваны на тое, каб узняць штангу над галавой.

— Якія парады ў гэты адказны час далі трэнеры?

— Наказ быў простым: падымеш вагу ў 143 кг — заваюеш медаль. Так што я строга выканала трэнерскую ўстаноўку.

— Не баялася, што на памосце можна пацярпець гэтаксама, як некалькі дзён таму твая калега Нас- тасся Новікава?

— Вядома, баялася, што такое можа быць. Але ж, дзякуй Богу, усё абышлося. Мне вельмі шкада, што ў Насці ўкралі медаль. І няма слоў, каб выказаць гнеў на адрас арбітраў.

— Як ты думаеш, твая калега Дзіна Сазановіч, якая фінішавала следам за табой, але з тым жа вынікам, не крыўдуе на цябе? Маўляў, жывём у алімпійскай вёсцы ў адным пакоі і аднолькава выступілі, а медаль толькі ў Марыны Шкерманковай?

— Я не ведаю, што думае мая калега на гэты конт. Раз так сталася, значыць, і павінна было быць. А што тычыцца узнагарод... Мы з Дзінай яшчэ толькі пачынаем выступаць і, упэўнена, што ўсе поспехі ў нас яшчэ наперадзе. І медалі таксама.

— Каму ты прысвячаеш цяперашнюю бронзу?

— У першую чаргу сваім бацькам: Івану Іванавічу і Святлане Анатольеўне, якія за мяне перажывалі, раілі, каб я не хвалявалася, а выступала, як на трэніроўцы.

— Звычайна цёплыя словы ад наваспечаных герояў-алімпійцаў дастаюцца першаму трэнеру.

— Безумоўна. Таму зараз мне хочацца выказаць вялікі дзякуй майму першаму настаўніку — Вінніку Віктару Васільевічу. Ён убачыў ува мне задаткі цяжкаатлеткі, калі я яшчэ займалася кіданнем кап'я ў Віцебскай школе алімпійскага рэзерву.

— Як паказаў час, тваё кап'ё пацэліла туды, куды трэба.

— Дзякуй за камплімент. Думаю, што можна ў мішэнь пацэліць і больш дакладна. Праўда, для дасягнення больш высокага выніку давядзецца яшчэ працаваць і працаваць. Іншага шляху для дасягнення мэты няма.

Уладзімір ЗДАНОВІЧ,Лондан.


Першы намеснiк начальнiка ўпраўлення фiзiчнай культуры, спорту i турызму Вiцебскага аблвыканкама Пётр Немянёнак уручае падарункi ад iмя бронзавай прызёркi Алiмпiяды ў Лондане зямлячкi Марыны Шкерманковай лепшаму вадзiцелю гаспадаркi "Канстанцiнаў двор" Глыбоцкага раёна Вячаславу Ермаковiчу. Фота БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Поспех 22-гадовай спартсменкі з Глыбокага на алімпіядзе ў Лондане стаў, бадай, самай важнай на гэты час падзеяй. Гэты медаль чакалі, да яго ішлі крывёю і потам. Так...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика