Вольга Гаварцова прайграла ў трэцім крузе адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе. 21.by

Вольга Гаварцова прайграла ў трэцім крузе адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе

02.09.2012 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (67-е месца ў рэйтынгу) у трэцім крузе (1/16 фіналу) адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе прайграла шостай ракетцы свету немцы Ангеліцы Кербер — 1:6, 2:6.Для Гаварцовай выхад у трэці раўнд стаў найвышэйшым дасягненнем на US Open.

31 жніўня ў 1/8 фіналу прайшла Вікторыя Азаранка (1), якая перамагла кітаянку Цзэ Чжэн (28) — 6:0, 6:1. Наступнай саперніцай беларускі будзе грузінка Ганна Тацішвілі (73).

Першы раўнд змешанага разраду пераадолелі Максім Мірны (1-ы нумар парнага рэйтынгу) і амерыканка Лізель Хубер (1), узяўшы верх над прадстаўнікамі гаспадароў Грэйс Мін (456) і Брэдлі Кланам (1.038) — 6:3, 6:2. У 1/8 фіналу Мірны і Хубер будуць сапернічаць яшчэ з адной амерыканскай парай — Слоан Стывенс (177)/Раджыў Рам (51).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (67-е месца ў рэйтынгу) у трэцім крузе (1/16 фіналу) адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе прайграла шостай ракетцы свету немцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика