Каб пазбегнуць сітуацыі 2012 года. 21.by

Каб пазбегнуць сітуацыі 2012 года

09.09.2012 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Напрыканцы мінулага тыдня ў Доме футбола, штаб-кватэры Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола”, адбылася нарада па пытаннях сістэмы ліцэнзавання клубаў.

Уёй прыняў удзел першы намеснік старшыні АБФФ Сяргей Сафар’ян. На нарадзе была разгледжаная зводная справаздача дырэктара дэпартамента ліцэнзавання АБФФ Аляксандра Вяжэвіча аб стане сістэмы ліцэнзавання ў 2012 годзе, а таксама прапановы па далейшым удасканальванні гэтай сістэмы на 2013 год.

Тут трэба нагадаць пра тыя праблемы, з якімі федэрацыя сутыкнулася ў 2012 годзе. За месяц да старту вышэйшай лігі спыніў сваё існаванне мінскі “Партызан”. А за тыдзень да старту першай лігі, узважыўшы ўсе “за” і “супраць”, адмовіўся ад удзелу клецкі “Клечаск”. У выніку ў абедзвюх лігах засталася няцотная колькасць камандаў.

Каб пазбегнуць падобнай сітуацыі, прапанавана дапусціць да атрымання ліцэнзіі на ўдзел у чэмпіянаце вышэйшай лігі 2013 года клубы першай лігі, якія занялі месцы не далей за шостае. А да атрымання ліцэнзіі на ўдзел у чэмпіянаце першай лігі 2013 года дапусціць клубы другой лігі, якія занялі месцы не далей за шостае.

Такім чынам, калі які-небудзь клуб, атрымаўшы па спартыўным прынцыпе права гуляць у вышэйшай альбо першай лізе, не зможа прайсці працэдуру ліцэнзавання, то яго месца зойме клуб з верхняй шасцёркі першай альбо другой лігі, які ў сваю чаргу паспяхова пройдзе працэдуру.
Рашэнне пакуль не канчатковае. Па выніках нарады гэтыя прапановы рэкамендаваныя для ўнясення ў праект рэгламенту АБФФ.
Сяргей ГАЙКОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы мінулага тыдня ў Доме футбола, штаб-кватэры Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола”, адбылася нарада па пытаннях сістэмы ліцэнзавання клубаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика