У Віцебску на чэмпіянаце свету па гіравым спорце пабіты рэкорд Кнігі Гінеса
13.09.2012
—
Новости Спорта
|
— Я падняў 160 разоў за хвіліну дзве гіры папераменна. Вага кожнай гіры — 22 кілаграмы. Для ўстанаўлення рэкорда для Кнігі рэкордаў Гінеса трэба было падняць "толькі" 155 разоў, — расказвае рэкардсмен Анатоль Яжоў. — Адпаведная заяўка на рэгістрацыю рэкорда будзе адпраўлена. Упэўнены, што ён будзе прызнаны. Сёлета гіравік, якому, дарэчы, за шэсцьдзесят гадоў, устанавіў ужо сёмы рэкорд. Анатоль Яжоў жыве ў Архангельску, а родам з Віцебска. Ён арганізаваў (вось ужо другі раз запар) у Віцебску чэмпіянат свету па гіравым спорце. На гэты раз у горадзе над Заходняй Дзвіной прадэманстравалі майстэрства спартсмены з Беларусі, Украіны, Расіі, Казахстана, Малдовы, Ганы, Польшчы, Германіі, Індыі і гэтак далей. Усяго выступілі каля двухсот спартсменаў ва ўзросце ад... 5 да 88 гадоў. Пяцігадовы ўдзельнік — унук аднаго з спартсменаў, які прыехаў у Віцебск на чэмпіянат з далёкага Мурманска. А самы паважаны па ўзросце гіравік — з Латвійскай Рэспублікі. Дарэчы 88-ую гадавіну ён адсвяткаваў у Віцебску — у апошні дзень правядзення чэмпіянату. Ці можа стаць гіравы спорт алімпійскім? Адказваючы на гэтае пытанне, рэкардсмен сказаў, што ўсё для гэтага ўжо зроблена. Патрэбна толькі падтрымка з боку "моцных гэтага свету" — лідараў краін. А па крытэрыях адбору гіравы спорт, паводле слоў Анатоля Яжова, даўно ўжо мае ўсе падставы для прызнання ў якасці алімпійскага. Налета чэмпіянат свету па гіравым спорце задумана правесці ў Магілёве. Аляксандр ПУКШАНСКІ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Я падняў 160 разоў за хвіліну дзве гіры папераменна. Вага кожнай гіры — 22 кілаграмы. Для ўстанаўлення рэкорда для Кнігі рэкордаў Гінеса трэба было падняць... |
|