"Скураны мяч" разыгралі ў Магілёве
15.09.2012
—
Новости Спорта
|
14 верасня ў Магілёве завяршыліся фінальныя рэспубліканскія спаборніцтвы па футболе "Скураны мяч" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Іх пераможцам стала футбольная каманда "Вымпел" з Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Другое і трэцяе месцы занялі адпаведна "Падлетак" са Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці і "Атлант" з Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Усяго ў турніры бралі ўдзел 7 камандаў: дзве сталічныя і 5 з рэгіёнаў Беларусі, якія перамаглі ў занальных спаборніцтвах. У футбол гулялі падлеткі 11-12 гадоў — гэта сярэдняя група "Скуранога мяча". Спаборніцтвы пачаліся ў Магілёве 11 верасня: штодня матчы праходзілі на стадыёне са штучным пакрыццём Дзіцячай юнацкай школы алімпійскага рэзерву № 7 па футболе, на вуліцы Якубоўскага. Гулялі з азартам, а гледачы падтрымлівалі каманды. На ўрачыстым закрыцці спаборніцтваў каманда-пераможца "Вымпел" атрымала кубак ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Былі ўручаны і іншыя прызы ад Міністэрства спорту і Федэрацыі футбола. — Усё прайшло паспяхова, — падвяла вынік галоўны сакратар спаборніцтваў, суддзя нацыянальнай катэгорыі Святлана Горкая. — Дзеці адгулялі, абышлося без траўмаў. І вельмі прыемна, што кожны ўдзельнік "Скуранога мяча" паехаў дадому з памятнымі прызамі ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Ілона Іванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 верасня ў Магілёве завяршыліся фінальныя рэспубліканскія спаборніцтвы па футболе "Скураны мяч" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
|
|