“Пантэры” не перамаглі. 21.by

“Пантэры” не перамаглі

26.10.2012 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мясцовы спартыўна-забаўляльны комплекс прыняў важны міжнародны турнір на сваёй лядовай пляцоўцы. Гэта быў кваліфікацыйны раўнд еўрапейскага Кубка чэмпіёнаў па хакеі. Сярод жанчын!

У Беларусі існуе толькі адна жаночая каманда. Яна называецца “Пантэра-Мінск” і рэгулярна выступае ў аматарскім чэмпіянаце сталіцы сярод мужчын. Некаторыя спартсменкі з каманды прыехалі з суседніх краін, дзе жаночы хакей пачаў развівацца раней. Беларускі, напрыклад, прыйшлі сюды з іншых відаў спорту. А некаторыя з дзяўчат менавіта з хакея і пачыналі свой спартыўны шлях.

Вядома, можна па-рознаму ставіцца да таго, што жанчыны займаюцца такім атлетычным відам, дзе кожную секунду ёсць рызыка атрымаць траўму. Што тут скажаш, гэта з’ява існуе, гэта сусветная тэндэнцыя, алімпійскі від, як, дарэчы, і жаночыя барацьба і цяжкая атлетыка.

Што тычыцца маладзечанскіх спаборніцтваў, то матчы праходзілі з пятніцы па нядзелю. Прыехалі каманды “Айсулу-Алматы” (Казахстан), “Меркура-Чук” (Румынія), “Міленіум-Анкара” (Турцыя). Барацьба вялася за адзіную пуцёўку ў наступны раўнд Кубка чэмпіёнаў, у якім больш моцныя калектывы сустрэнуцца ў Фінляндыі ў снежні.

У першыя два дні беларуская і казахская каманды з буйным лікам перамаглі сваіх саперніц. Напрыклад, нашы зямлячкі былі мацнейшымі за турчанак (25:0) і за румынак (22:0). Дарэчы, казахскія спартсменкі таксама не прапусцілі ніводнай шайбы ад саперніц. І вось у нядзелю лідары гулялі між сабой. Адчуваецца, што госці больш мэтанакіравана рыхтаваліся менавіта да гэтай вырашальнай сустрэчы. Яны выйгралі 6:1.
Сяргей ГАЙКОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мясцовы спартыўна-забаўляльны комплекс прыняў важны міжнародны турнір на сваёй лядовай пляцоўцы. Гэта быў кваліфікацыйны раўнд еўрапейскага Кубка чэмпіёнаў па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика