"Цмокі-Мінск" прабіліся ў 1/8 фіналу. 21.by

"Цмокі-Мінск" прабіліся ў 1/8 фіналу

13.12.2012 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Баскетбалісты клуба "Цмокі-Мінск" паспяхова выступілі на папярэднім этапе розыгрышу Еўрачэленджа і ўпершыню выйшлі ў 1/8 фіналу гэтага кантынентальнага турніру, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключным матчы групы G чэмпіёны Беларусі абыгралі на выездзе французскі "Нансі" з лікам 63:57 (16:14, 15:12, 17:9, 15:22). У складзе "драконаў" самым рэзультатыўным быў Атэр Маджок, які набраў 11 ачкоў, Аляксандр Кудраўцаў прынёс камандзе 10 балаў, а ў актыве Паўла Ульянкі 9 ачкоў. На першым этапе спаборніцтва падапечныя Андрэя Крываноса атрымалі 4 перамогі і ўступілі ў двух сустрэчах. У другой сустрэчы апошняга тура французскі "Граўлен" абыграў на сваёй пляцоўцы аўтсайдара квартэта кіпрскі "Апалон" — 88:64.

Падагульняючая табліца групы G: "Граўлен" (Францыя) — 10 ачкоў, "Цмокі-Мінск" — 10, "Нансі" — 9, "Апалон" (Кіпр) — 7. Усе каманды правялі па 6 матчаў. "Граўлен" і "Цмокі-Мінск" выйшлі ў 1/8 фіналу Еўрачэленджа.

З іншых груп у наступны раўнд выйшлі турэцкія клубы "Пінар Каршыяка" і "Бурса", фінскі "Ёэнсуун", расійскія "Чырвоныя крылы", латвійскі "Вентспілс", шведскі "Норчэпінг", украінскі "Паўднёвы", румынскі "Газ Метан", французскі "Парыж", бельгійскі "Акапі", германскія "Ольдэнбург" і "Бон", ізраільскі "Халон" і грэчаскія "Салонікі".

На другім этапе "Цмокі-Мінск" згуляюць у групе L разам з "Бонам", "Ольдэнбургам" і "Акапі". Першы матч мінчане правядуць 15 студзеня 2013 года ў гасцях у "Ольдэнбурга", а 22 студзеня прымуць на сваёй пляцоўцы "Акапі". У чвэрцьфінал выйдуць дзве лепшыя каманды.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Баскетбалісты клуба "Цмокі-Мінск" паспяхова выступілі на папярэднім этапе розыгрышу Еўрачэленджа і ўпершыню выйшлі ў 1/8 фіналу гэтага кантынентальнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика