БАТЭ дастаўся "Фенербахчэ"
21.12.2012
—
Новости Спорта
|
Футбол У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне ў чацвер адбыліся жараб'ёўкі найбуйнейшых еўрапейскіх футбольных турніраў. Чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ ў 1/16 фіналу розыгрышу Лігі Еўропы згуляе з турэцкім клубам "Фенербахчэ" са Стамбула. 14 лютага 2013 г. барысаўчане прымуць саперніка на сваім полі, а 21 лютага згуляюць на выездзе. У сувязі з рэканструкцыяй мінскага стадыёна "Дынама" БАТЭ, хутчэй за ўсё, згуляе на гродзенскім стадыёне "Нёман". "Фенербахчэ" з'яўляецца адным з самых тытулаваных Турцыі — ён 18 разоў станавіўся чэмпіёнам і 5 разоў выйграваў нацыянальны Кубак. БАТЭ ў другі раз выступіць у 1/16 фіналу Лігі Еўропы. Упершыню гэта здарылася ў сезоне 2010/2011, калі барысаўская дружына двойчы згуляла ўнічыю з французскім клубам "Пары Сен-Жэрмен" — 2:2 (дома) і 0:0 (у гасцях). Там жа ў Ньёне адбылася жараб'ёўка і 1/8 фіналу розыгрышу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Ужо ў першым раўндзе плэй-оф Лігі жэрабя звёў дзве з мацнейшых каманд Еўропы — іспанскі "Рэал" і англійскі "Манчэстэр Юнайтэд". Склады астатніх пар: "Валенсія" — "Пары Сен-Жэрмен", "Баварыя" — "Арсенал", "Мілан" — "Барселона", "Шахцёр" — "Барусія Д", "Галатасарай" — "Шальке-04", "Селтык" — "Ювентус", "Порту" — "Малага". Гульні 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў пройдуць 12/13 і 19/20 лютага 2013 года, а таксама 5/6 і 12/13 сакавіка 2013 года. Іван Купарвас. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне ў чацвер адбыліся жараб'ёўкі найбуйнейшых еўрапейскіх футбольных турніраў. Чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ ў 1/16 фіналу...
|
|