На школьным конкурсе міліцыя ацэньвала стральбу. 21.by

На школьным конкурсе міліцыя ацэньвала стральбу

14.02.2013 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Конкурс "Ану, хлопцы! Ану, дзяўчаты!" прайшоў у гімназіі №10 8 лютага.

Яго арганізоўвалі не толькі педагогі гімназіі, але і цэнтра творчасці дзяцей і моладзі "Маладзік", супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў і ДАІ.

Педагог-арганізатар “Маладзіка” Галіна Іванькіна прыгадала, што конкурс адрадзілі пасля 25-гадовага перапынку. Дарэчы, пераможцам аднаго з іх тады быў вучань сярэдняй школы №10 Уладзімір Балкоўскі, які цяпер стаў падпалкоўнікам міліцыі і ў стартакіядзе ўдзельнічаў ўжо як суддзя.

Ён і вітаў удзельнікаў на адкрыцці.

Потым супрацоўнік дзяржаўтаінспекцыі Сяргей Бартош правёў тэставанне на веданне правілаў дарожнага руху. Тут усіх здзівіў Андрэй Карпіцкі,  які выканаў заданне ўсяго за 34 секунды!

Сярод традыцыйных спаборніцтваў мяне зацікавіў незвычайны від – скіпінг (ад англійскага “to skip” – скакаць). У 80-я гады мінулага стагоддя забава са скакалкай стала настолькі папулярнай, што нават перарасла ў асобны від спорту.

У кожнага ўдзельніка была роўна хвіліна, каб прадэманстраваць сваё валоданне скакалкай. Лепш за ўсіх атрымалася ў Ангеліны Пекар (134 скачкі за хвіліну) і Юрыя Лаўрышчава (130 скачкоў).

Пяціборства завяршылася спаборніцтвамі па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Званне “меткага стралка” заваявалі Юры Лаўрышчаў і Юля Раманоўская.



Настасся СКРЫЦКАЯ, школа журналістыкі “Маладзік”.

Фота Настассі СКРЫЦКАЙ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Конкурс "Ану, хлопцы! Ану, дзяўчаты!" прайшоў у гімназіі №10 8 лютага.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика