Лепшыя велагоншчыкі планеты збяруцца ў Мінску
15.02.2013
—
Новости Спорта
|
У наступную сераду на веладроме "Мінск-Арэны" распачнецца чэмпіянат свету па веласпорце на трэку. Дагэтуль спаборніцтвы такога ўзроўню ў нашай краіне яшчэ не праводзіліся. У нейкай ступені гэты старт будзе падрыхтоўчым да падзеі яшчэ большага маштабу — сусветнага першынства па хакеі, якое адбудзецца наступнай зімою. Зоркія, напэўна, ужо заўважылі па горадзе прыгожыя плакаты-афішы з выявай нашай жаночай каманды. А месяц таму нават выпусцілі спецыяльную паштовую марку з лагатыпам чэмпіянату.
Аднак напярэдадні хатняга старту жаночая зборная Беларусі панесла сур'ёзныя страты. Не дапушчана да спаборніцтваў залатая медалістка чэмпіянату Еўропы ў гонцы па ачках Таццяна Шаракава. У кастрычніцкай допінг-спробе велагоншчыцы знайшлі забароненае рэчыва, якое, па словах спартсменкі, трапіла ў арганізм са спрэем ад насмарку. Зараз па справе Шаракавай вядзецца расследаванне. Таксама стала вядома, што на велатрэк "Мінск-Арэны" не выйдзе чэмпіёнка Еўропы ў спрынце Вольга Панарына, якая прапусціць чэмпіянат свету з-за праблем са здароўем. У папярэднюю ж заяўку ўвайшлі Аксана Папко, Алена Дылько, Кацярына Баразна, Вольга Масюковіч. У мужчын у папярэдні склад уключаны Андрэй Снітко, Алег Агіевіч, Раман Раманаў, Аляксандр Лісоўскі, Яўген Шамсонаў, Раман Цішкоў, Антон Музычкін і Ігнат Малей. Хто са спартсменаў усё ж такі пазмагаецца за медалі сусветнага першынства, стане вядома 19 лютага. Спаборніцтвы пройдуць з 20 па 24 лютага. На першынстве планеты разыграюць 19 камплектаў медалёў. Цэны на білеты на адзін спаборніцкі дзень складаюць ад 10 да 12 еўра, кошт абанементаў вар'іруецца ад 40 да 50 еўра. Прыбытак ад чэмпіянату плануюць патраціць на развіццё айчыннага веласпорту, у прыватнасці, на дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы. Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У наступную сераду на веладроме "Мінск-Арэны" распачнецца чэмпіянат свету па веласпорце на трэку. Дагэтуль спаборніцтвы такога ўзроўню ў нашай краіне яшчэ не...
|
|