БАТЭ пакідае Еўракубкі. 21.by

БАТЭ пакідае Еўракубкі

23.02.2013 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У паўторным матчы 1/16 розыгрышу Лігі Еўропы ў Стамбуле барысаўчане саступілі мясцоваму "Фенербахчэ" — 0:1.

Турэцкі гранд яшчэ загадзя лічыўся фаварытам у гэтым супрацьстаянні. "Зоркі", бюджэт, традыцыі, добрая гульнявая практыка — усё казала пра тое, што менавіта туркі маюць лепшыя шанцы прайсці далей па еўракубкавай сцяжыне.

Але першы паядынак у Гродне даказаў, што падапечныя Віктара Ганчарэнкі, як гэта было раней, могуць на роўных змагацца з сусветна вядомай дружынай. Першая сустрэча так і не выявіла лепшага — безгалявая нічыя. А вось матч у адказ, на жаль, не прынёс беларусам шчасця. З-за негатыўных паводзін балельшчыкаў "жоўтыя канарэйкі" праводзілі гульню пры пустых трыбунах. Падтрымкі не было чуваць. Затое яна з'явілася адтуль, адкуль яе не чакалі. Сітуацыю на полі рэзка скарэктавала выдаленне беларуса Дзмітрыя Багі. Пасля яго БАТЭ прыйшлося гуляць больш ад абароны. На жаль, напрыканцы першай паловы гаспадары здолелі адкрыць лік. Гэта Крысціян Бароні з пенальці перайграў Гарбунова і, як высветлілася праз 45 хвілін, стаў аўтарам адзінага гола ў гэтай дуэлі. Далей ідуць туркі.

— Шчыра кажучы, апаноўваюць дзіўныя пачуцці, — падсумоўвае вынік Віктар Ганчарэнка, глаўкам БАТЭ. — Што тычыцца памылак, калі маеш столькі недакладных перадач, пра добрае развіццё атакі казаць складана. Знайсці нейкае тлумачэнне мне цяжка.

Тарас ШЧЫРЫ.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У паўторным матчы 1/16 розыгрышу Лігі Еўропы ў Стамбуле барысаўчане саступілі мясцоваму "Фенербахчэ" — 0:1. Турэцкі гранд яшчэ загадзя лічыўся фаварытам у гэтым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика