Лыжка мёду.... 21.by

Лыжка мёду...

26.02.2013 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нядзелю скончыўся чэмпіянат свету па веласпорце на трэку, які праходзіў у Мінску. На вялікі жаль, на хатнім форуме беларуская каманда і блізка не паказала вынік, на які здольная апрыоры. Гэтае выступленне стала найгоршым за апошнія 13 гадоў! Безумоўна, у адсутнасці лідараў жаночай зборнай Таццяны Шаракавай і Вольгі Панарынай на медалі разлічваць не даводзілася. Але тое, што лепшым вынікам беларусаў стане сёмае месца ў камандным спрынце, амаль шакіруе. У індывідуальных дысцыплінах увогуле не атрымалася ўзняцца вышэй за 14-е месца.

Яшчэ напярэдадні чэмпіянату старшы трэнер жаночай каманды Станіслаў Салаўёў прадказваў "адсутнасць выніку". Ды і ўвогуле хадзіў пануры, а на ўсе пытанні адказваў вельмі коратка, кшталту: "Пажывём — пабачым". А пасля завяршэння апошняй гонкі на турніры рэзюмаваў: "Гэтага і трэба было чакаць. Падрыхтоўка да чэмпіянату атрымалася скамечанай, былі праблемы. Апошнія вынікі дзяўчат перад чэмпіянатам не давалі падстаў для радасных чаканняў. Так што вынік, як ні шкада, заканамерны". У мужчын вынікі зусім сумныя. Для беларускага спорту гэта, напэўна, нездаровая тэндэнцыя. Калі ўявіць увесь спіс апошніх і перадапошніх месцаў нашых спартсменаў, становіцца страшна за будучае беларускага веласпорту.

Трохі пра прыемнае. Выдатную арганізацыю сусветнага першынства не пахваліў толькі лянівы. Спартсмены захапляліся мінскім велатрэкам, функцыянеры раздавалі кампліменты арганізатарам, адзначаючы зладжаную работу штаба чэмпіянату. Лыжка мёду, як кажуць.

У медальным заліку турніру перамагла каманда Вялікабрытаніі. У яе актыве 9 узнагарод. Следам — дружыны Аўстраліі і Германіі: на іх ліку па восем узнагарод рознай вартасці. Зборная Расіі, якую шчыра падтрымлівалі мінскія трыбуны, заваявала тры медалі. Адзінае "серабро" для нашых суседзяў у апошні дзень чэмпіянату здабыў Дзяніс Дзмітрыеў. Дарэчы, у мінскай публікі на турніры былі свае фаварыты — акрамя айчынных атлетаў, зразумела. Так, французскага велагоншчыка Франсуа Перві беларускія заўзятары падтрымлівалі як свайго. Мабыць, такі цёплы прыём і дапамог абаяльнаму французу тройчы ўзняцца на п'едэстал мінскага веладрома.

Чэмпіянат свету па веласпорце-2013 прайшоў на высокім узроўні. За будучыя спартыўныя форумы, якіх шмат плануецца ў Мінску, можна не турбавацца. Пакуль турбот у беларускім веласпорце хапае...

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю скончыўся чэмпіянат свету па веласпорце на трэку, які праходзіў у Мінску. На вялікі жаль, на хатнім форуме беларуская каманда і блізка не паказала вынік,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика