Не чакалі? А ён прыйшоў...
05.03.2013
—
Новости Спорта
|
Подыум Домрачавай у Осла, поспехі "Дынама" ў Кубку надзеі і нечаканыя футбольныя трансферы ў тыднёвым аглядзе "Звязды".
У пятнічным спрынце прыма айчыннага біятлона была вельмі блізка да перамогі. Доўгі час Дар'я значылася ў першым радку ў фінішным пратаколе, але на дыстанцыі яшчэ заставалася самая прынцыповая саперніца. Бергер, якая стартавала пазней, пацвердзіла статус выдатнага "снайпера" і апярэдзіла беларуску на 11 секунд. Гэты невялікі гандыкап павінны быў дапамагчы Домрачавай у гонцы з праследаваннем. Але ў той дзень на стрэльбішчы ў Дар'і зусім не заладзілася: 9 промахаў і ў выніку толькі пятае месца. У мас-старце Домрачава таксама не змагла апярэдзіць нарвежскую спартсменку, фінішаваўшы трэцяй. Па выніках хатняга этапу Бергер гарантавала сабе перамогу ў генеральнай класіфікацыі. Мала таго, скандынаўка мае ўсе шанцы, каб сабраць яшчэ і поўны камплект з Малых хрустальных глобусаў. Для гэтага нарвежцы дастаткова проста выйсці на старт апошняй гонкі з масавым стартам. На жаль, убачыць лепшую біятланістку краіны з хрустальнымі трафеямі ў руках беларускім заўзятарам не пашчасціць. Але можна не сумнявацца, што ў апошніх гонках сезона Дар'я Домрачава будзе выкладвацца па максімуме, каб зноў апынуцца на вяршыні подыума. 2.Мінскае "Дынама" аформіла выхад у паўфінал Кубка надзеі. Справы "зубраў" у суцяшальным турніры пакуль складваюцца вельмі гладка. Пасля дзвюх перамог над "Спартаком" у Маскве бела-сінія працягнулі паспяховую серыю на хатняй арэне. Праўда, у апошнім матчы з масквічамі "зубрам" спатрэбіўся авертайм, каб атрымаць трэцюю перамогу запар. На ліку дынамаўцаў — чатыры шайбы: вылучыліся Коры Мёрфі, Аляксандр Кулакоў, Джэф Плат і Збынек Іргл. У паўфінальных матчах "зубры" сустрэнуцца з рыжскім "Дынама". 6 і 7 сакавіка хакеісты правядуць гульні ў Латвіі, астатнія адзін ці два матчы пройдуць на "Мінск-Арэне" 10 і 11 сакавіка адпаведна. 3.Павышанай увагай адзначыўся пераход вядомага расійская футбаліста Дзмітрыя Сычова ў мінскае "Дынама". Вельмі скептычна наконт дзеянняў свайго былога падапечнага выказаўся трэнер маскоўскага "Лакаматыва" Юрый Сёмін: "Гэта не той узровень, на якім павінен выступаць Дзіма. Думаю, яму лепш было застацца ў "Лока" і спрабаваць прабіцца ў асноўны склад каманды. Ці пашукаць іншыя варыянты ў расійскай лізе. Спадзяюся, гэты пераход яму не нашкодзіць. Не хочацца, каб Дзіма адправіўся ў Мінск дагульваць". Тым не менш Сычоў ужо прыбыў у беларускую сталіцу і нават правёў першыя трэніроўкі з новымі аднаклубнікамі. Падрабязнасці па трансферы варта чакаць на днях, пакуль ідзе гаворка пра паўгадавы кантракт. Яшчэ адзін нечаканы пераход адбыўся ў "Тарпеда-БелАЗ". Кантракт з жодзінскім клубам падпісаў былы гулец БАТЭ, расійскі футбаліст Анры Хагуш. У апошні час Хагуш выступаў за нальчыцкі "Спартак", але ў канцы мінулага года атрымаў статус свабоднага агента. Як зарэкамендуюць сябе новыя легіянеры айчынных клубаў, паглядзім ужо ў бліжэйшыя тыдні. Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Подыум Домрачавай у Осла, поспехі "Дынама" ў Кубку надзеі і нечаканыя футбольныя трансферы ў тыднёвым аглядзе "Звязды". 1. На этапе Кубка свету па біятлоне...
|
|