Неверагодны рэванш. 21.by

Неверагодны рэванш

14.03.2013 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Іспанская "Барселона" зноў здзіўляе. І гэтым разам не толькі гульнёй, але і вынікам. У першым матчы 1/8 фіналу каталонцы саступілі італьянскаму "Мілану" (0:2), аднак у паўторным паядынку феерычна перайгралі "росанэры" з лікам 4:0.

94 тысячы балельшчыкаў на родным для "Барсы" стадыёне "Камп Ноу" апладзіравалі роднай камандзе. Пасля цяжкіх і няўдалых гульняў супраць "Рэала", трэнерскай ракіроўкі, фіяска ў першай сустрэчы з міланцамі волат не зламаўся, а наадварот, у чарговы раз даказаў пра сваю моц. Так, "Барселону" можна не любіць, можна нават ненавідзець, толькі прызнаць неабходна — гэта пакуль лепшая каманда ў еўрапейскім клубным футболе за апошняе дзесяцігоддзе. "Мілан", безумоўна, меў шанц пераламіць ход сустрэчы, але падобная спроба ў гэты дзень была нішто ў параўнанні з атакуючай эстэтыкай Месі і кампаніі. "Нам вельмі пашанцавала, бо каманду не крытыкавалі, а працягвалі верыць у нас да апошняга, — прызнаўся пасля сустрэчы Давід Вілья, адзін з лідараў іспанцаў. — Калі надыходзяць такія цудоўныя дні, дык пачынае забывацца ўсё дрэннае. Застаецца толькі атрымліваць асалоду ад гульні і думаць пра будучыню".

Цікава, што яшчэ адзін паядынак завяршыўся сенсацыяй. Стамбульскі "Галатасарай" перайграў дома нямецкі "Шальке-04" 3:2 (у першай сустрэчы зафіксавана нічыя 2:2). Разам са стамбульцамі і "Барселонай" у 1/4 трапілі "Рэал", "Барусія", "Ювентус", ПСЖ. Астатні дуэт шчасліўчыкаў вызначыўся ўчора, калі нумар ужо рыхтаваўся да друку.

Тарас ШЧЫРЫ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Іспанская "Барселона" зноў здзіўляе. І гэтым разам не толькі гульнёй, але і вынікам. У першым матчы 1/8 фіналу каталонцы саступілі італьянскаму "Мілану" (0:2),...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика