"Сталіца" перайшла "Рубеж". 21.by

"Сталіца" перайшла "Рубеж"

24.05.2013 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каманда "Сталіца" ўпершыню выйграла аматарскі чэмпіянат Мінска па хакеі. У фінальным матчы яна атрымала эфектную перамогу над камандай "Рубеж", якая апошнія шэсць гадоў нязменна станавілася чэмпіёнам турніру.

Заключны паядынак атрымаўся напружаным і, напэўна, адным з самых цікавых за апошнія некалькі гадоў. Падчас сустрэчы сёлетнія трыумфатары ўвесь час лідзіравалі. Так, ужо пасля першага перыяду "Сталіца" выйгравала адну шайбу ў сваіх сапернікаў. За 9 секундаў да заканчэння "пятнаццаціхвілінкі" вароты каманды "Рубеж" паразіў Андрэй Калеснікаў, зрабіўшы лік 2:1. Але вопыт неаднаразовых пераможцаў чэмпіянату дапамог "рубежцам" не адстаць ад лідараў: за секунду да фінальнай сірэны Андрэй Асташэвіч, цяперашні намеснік старшыні федэрацыі хакея Беларусі, зраўняў лік — 4:4! У авертайме вырашальную шайбу ў вароты каманды "Рубеж" закінуў вядомы ў мінулым прафесійны хакеіст, а зараз старшы трэнер бабруйскай хакейнай каманды "Дынама-Шыннік" Аляксандр Макрыцкі. Усяго на рахунку вопытнага форварда два галы. "Аўтарамі" астатніх дзвюх шайбаў каманды пераможцаў сталі Дзмітрый Карзюк і Дзяніс Мацюхін.


Бронзавымі прызёрамі 12-га чэмпіянату Мінска па хакеі сярод аматарскіх камандаў стала дружына "Лядовыя львы", якая ў матчы за трэцяе месца амаль "усухую" абыграла чатырохразовага ўладальніка сярэбраных узнагарод — каманду "Будаўнік" — 6:1. Для сёлетніх жа бронзавых прызёраў гэта першы падобны поспех.

Лепшымі гульцамі спаборніцтваў былі прызнаны варатар Вадзім Пякарскі, абаронца Аляксандр Супрун ("Лядовыя Львы"), нападаючы Дзяніс Курдэка ("Сталіца"). Лепшым бамбардзірам турніру стаў хакеіст каманды "Рубеж" Андрэй Асташэвіч.

Адзначым, што ўдзельнікамі чэмпіянату з'яўляюцца як былыя прафесійныя хакеісты (Вадзім Бекбулатаў, Алег Антоненка, Андрэй Кавалёў), так і аматары. Гучныя імёны ўдзельнікаў турніру сёлета падказалі арганізатарам правесці "Матч зорак". Першым пераможцам гэтага традыцыйнага спартыўнага мерапрыемства стала каманда Вадзіма Бекбулатава, якая перамагла дружыну Вадзіма Панкова з лікам 10:8.

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каманда "Сталіца" ўпершыню выйграла аматарскі чэмпіянат Мінска па хакеі. У фінальным матчы яна атрымала эфектную перамогу над камандай "Рубеж", якая...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика